Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У амбасадзе Баўгарыі ў Менску паведамілі аб пераносе даты пачатку выдачы шэнгенскіх візаў беларусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У канцы сьнежня 2023 году Рада Эўразьвязу часткова прыняла Баўгарыю і Румынію ў Шэнгенскую зону. У сакавіку 2024 году на паветраных і марскіх межах дзьвюх краін з краінамі Шэнгенскага пагадненьня скасавалі памежны кантроль.

У амбасадзе Баўгарыі ў Беларусі паведамілі, што дакумэнты на афармленьне шэнгенскіх візаў будуць прымаць візавыя цэнтры VFS Global.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце амбасады, візавы цэнтар у Менску пачне прымаць дакумэнты з 15 красавіка, а ў іншых гарадах Беларусі — з 1 траўня.

Інфармацыя на сайце візавага цэнтру будзе даступная з 8 красавіка. З гэтага ж дня пачне працаваць і call-цэнтар.

Візавыя цэнтры VFS Global працуюць у дзевяці гарадах Беларусі: Менску, Берасьці, Баранавічах, Віцебску, Гомлі, Горадні, Лідзе, Магілёве і Пінску.

У канцы сьнежня 2023 году Рада Эўразьвязу часткова прыняла Баўгарыю і Румынію ў Шэнгенскую зону. У сакавіку 2024 году на паветраных і марскіх межах дзьвюх краін з краінамі Шэнгенскага пагадненьня скасавалі памежны кантроль.

Раней у амбасадзе Румыніі ў Беларусі паведамлялі, што шэнгенскія візы пачнуць выдаваць з 31 сакавіка.

«Візы, выдадзеныя пасьля гэтай даты, дазволяць уяжджаць у Шэнгенскую зону на тэрмін да 90 дзён на працягу любога 180-дзённага пэрыяду. Аднак, як правіла, заяўнік на візу павінен будзе зьвяртацца па візу ў тую дзяржаву, якая зьяўляецца асноўным пунктам прызначэньня ягонай паездкі», — адзначылі ў дыпляматычным прадстаўніцтве.

Выдадзенымі да 31 сакавіка візамі на працягу ўсяго тэрміну іх дзеяньня можна карыстацца толькі для ўезду ў Румынію, а таксама «на падставе палажэньняў, выкладзеных у рашэньні ЭЗ № 565/2014», патлумачылі ў амбасадзе.

Аднак самога парадку звароту і выдачы візаў не ўдакладнялі.

Цяпер у Шэнгенскай зоне 27 краін, што дазваляе 400 мільёнам чалавек свабодна перамяшчацца паміж імі.

У 2007 годзе Баўгарыя і Румынія сталі чальцамі Эўразьвязу. Эўракамісія аб’явіла пра гатоўнасьць інтэграваць дзяржавы ў Шэнгенскую зону яшчэ ў 2011 годзе, але некаторыя краіны ЭЗ на працягу 12 гадоў блякавалі гэтае рашэньне, указваючы на праблемы з карупцыяй і няздольнасьць Баўгарыі і Румыніі забясьпечыць ахову межаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG