Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўрынас Кашчунас стаў новым міністрам абароны Літвы


Лаўрынас Кашчунас.
Лаўрынас Кашчунас.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прызначыў новага міністра абароны. Ім стаў Лаўрынас Кашчунас.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Наўседы.

Кашчунас вядомы сваімі заявамі пра пагрозы «літвінізму» і патэнцыйныя пагрозы бясьпецы Літвы з боку беларусаў. Ён выступае за ўзмацненьне жорсткасьці абмежаваньняў супраць беларусаў у Літве.

Дагэтуль пасаду міністра абароны займаў Арвідас Анушаўскас. Ён падаў у адстаўку 15 сакавіка. Прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце раней заяўляла, што яна незадаволеная дзейнасьцю Анушаўскаса па шэрагу напрамкаў працы міністэрства.

Кашчунас запэўніваў, што калі стане выконваць абавязкі міністра абароны, то прыйдзе ў міністэрства з прапановамі па практычнай рэалізацыі камэнданцкай сыстэмы, тылавога падразьдзяленьня, тэрытарыяльнай самаабароны, праграмы па бесьпілётніках, далейшай падрыхтоўкі і ўзбраеньня вайсковай рэзэрвы. Аднак галоўным прыярытэтам палітык бачыць канцэпцыю ўсеагульнай абароны.

  • Раней палітык прапанаваў пазбаўляць дазволаў на жыхарства грамадзян Беларусі і Расеі, якія рэгулярна вяртаюцца на радзіму, і заявіў, што будзе дамагацца далейшага ўзмацненьня абмежаваньняў для расейцаў і беларусаў.
  • Акрамя гэтага, Кашчунас заявіў, што зьбіраецца зарэгістраваць прапанову аб скасаваньні магчымасьці балятавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах для грамадзян Расеі і Беларусі, якія маюць права стала пражываць у Літве. Свае рашэньні ён тлумачыць тым, што беларусы, на яго думку, не пратэставалі супраць вайны ва Ўкраіне. Ён таксама занепакоены «ліцьвінствам» беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG