Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы за мяжой ушанавалі памяць памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча. ФОТА


Акцыя беларусаў у Кракаве памяці памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча
Акцыя беларусаў у Кракаве памяці памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча

Пікеты ў памяць памерлага Аляксандра Кулініча, які быў абвінавачаны паводле «палітычнага» артыкулу, прайшлі ў Польшчы і Бэльгіі, паведамляе «Вясна».

9 красавіка Аляксандар Кулініч памёр у берасьцейскім СІЗА. Яго абвінавачвалі паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Пікеты памяці Аляксандра Кулініча прайшлі ў Польшчы і Бэльгіі.

Акцыя ў Беластоку, Польшча
Акцыя ў Беластоку, Польшча
Акцыя ў Кракаве, Польшча
Акцыя ў Кракаве, Польшча
Акцыя ў Бэльгіі
Акцыя ў Бэльгіі

Аляксандра затрымалі 29 лютага ў Берасьці, з таго часу ён знаходзіўся ў зьняволеньні. Суд над ім быў заплянаваны на 16 красавіка. У выснове аб сьмерці пазначана, што Кулініч памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца. 11 красавіка яму споўнілася б 52 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG