Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча павялічыць вайсковую прысутнасьць на ўсходняй мяжы


Мяжа Польшчы зь Беларусьсю, архіўнае фота
Мяжа Польшчы зь Беларусьсю, архіўнае фота

Польшча ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходзе краіны ў памежных зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама Літвой і Ўкраінай раёнах, заявіў міністар абароны краіны Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.

Ён удакладніў, што прысутнасьць польскага войска будзе ўзмоцнена ў Вармінска-Мазурскім, Падляскім, Люблінскім і Падкарпацкім ваяводзтвах.

Касіняк-Камыш адзначыў, што на мінулым тыдні адбылося пасяджэньне камітэту нацыянальнай бясьпекі. На ім, у прыватнасьці, «абмяркоўвалася сытуацыя на польска-беларускай мяжы, а таксама фіксацыя росту колькасьці спроб нелегальнага перасячэньня».

Гаворачы аб нарошчваньні вайсковай прысутнасьці на мяжы, Касіняк-Камыш дадаў, што гэта будзе «пастаянная прысутнасьць». Там, між іншым, таксама плянуюць пабудаваць і абсталяваць новыя вайсковыя склады.

Польскі міністар дадаў, што адпаведныя захады накіраваныя на стрымліваньне нападаў патэнцыйнага праціўніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG