Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь не пусьцілі напаўняльнік для каціных прыбіральняў, бо забаронена санкцыямі


Фота з сайту літоўскай мытні
Фота з сайту літоўскай мытні

Супрацоўнікі Клайпедзкай мытні затрымалі два марскія кантэйнэры з больш як 50 тонамі напаўняльніка для каціных прыбіральняў.

Высьветлілася, што груз забаронены санкцыямі, яго перавозка ў Беларусь забаронена, паведамляе Delfi.

У Клайпедзкі порт груз прыбыў з Гамбургу ў Нямеччыне і яго меліся везьці ў Беларусь. Груз пераслала кітайская кампанія.

Прадстаўнік кампаніі прадставіў дзьве транзытныя дэклярацыі, у якіх пазначана, што ў кантэйнэрах напаўняльнік для каціных прыбіральняў. Падчас фізычнай праверкі выявілася, што груз адзначаны няправільным кодам. Па дакладным кодзе напаўняльнік трапляе ў групу тавараў, якія знаходзяцца пад санкцыямі і іх нельга везьці ў Беларусь.

Паводле Delfi, за парушэньне міжнародных санкцый адказным асобам пагражае штраф да 6000 эўра і канфіскацыя тавару.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG