Забарона тычыцца як трубаправоднага, так і звадкаванага газу. Ён набудзе моц ужо з 1 студзеня 2026 году, аднак для ўжо дзейных кантрактаў уводзіцца пераходны пэрыяд, на працягу якога расейскі газ яшчэ можна будзе пастаўляць у Эўропу.
Пераходны пэрыяд для кароткатэрміновых кантрактаў будзе дзейнічаць да 17 чэрвеня 2026 году, а для доўгатэрміновых скончыцца 1 студзеня 2028 году.
Забарона можа быць прыпыненая ў асаблівых абставінах, калі пастаўкі газу ў ЭЗ з іншых крыніц апынуцца пад пагрозай.
Вугоршчына і Славаччына ўжо выступалі супраць поўнай забароны, аднак для прыняцьця рашэньня дастаткова было кваліфікаванай большасьці краін-сябровак ЭЗ, аднагалоснасьці не патрабавалася.
Пасьля пачатку паўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году Эўразьвяз значна скараціў залежнасьць ад расейскага газу. Большасьць краінаў Эўразьвязу на гэты момант ужо адмовілася ад імпарту расейскага газу. Шэраг краін яшчэ атрымліваюць газ па трубаправодзе «Турэцкая плынь» ці звадкаваны газ, аднак доля гэтых паставак рэгулярна скарачаецца.
Расейскі газ замяшчаецца палівам з ЗША, Катару, Нарвэгіі, Азэрбайджану і іншых краін. Злучаныя Штаты настойваюць на адмове Эўразьвязу ад імпарту расейскага газу, называючы гэта адной з умоваў магчымага ўзмацненьня жорсткасьці амэрыканскіх санкцыяў супраць Расеі.
Форум