Экспэрты агенцтва ацанілі імпарт за восем першых месяцаў года ў 11, 4 мільярда эўра.
Так, Францыя выдаткавала 2,2 мільярда, Нідэрлянды — амаль паўмільярда. У адносных адносінах рост склаў 40% і 72% адпаведна.
Міністэрства энэргетыкі Францыі ўдакладніла Reuters, што такі рост тлумачыцца пастаўкай газу іншым краінам; па дадзеных аналітыкаў Kpler, частка расейскага імпарту накіроўваецца далей у Нямеччыну.
Урад Нідэрляндаў заявіў, што, хаця ён падтрымлівае пляны ЭЗ па адмове ад расейскіх энэрганосьбітаў, да таго часу, пакуль гэтыя прапановы ня будуць замацаваны ў заканадаўстве ЭЗ, ён ня можа заблякаваць існуючыя кантракты.
Эўрапейская камісія адмовілася камэнтаваць дадзеныя па імпарце за 2025 год.
У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года закупкі вырасьлі таксама ў Партугаліі (167 працэнтаў), Румыніі (57 працэнтаў), Харватыі (55 працэнтаў) і Бэльгіі (3 працэнты).
Вугоршчына і Славаччына застаюцца найбуйнейшымі імпартэрамі, якія выдаткавалі амаль палову — пяць млрд эўра. Яны прадоўжаць атрымліваць расейскі газ па трубаправодах да 2028 года.
У 2021-м годзе Эўразьвяз купляў расейскія энэрганосьбіты на суму больш за 133 млрд эўра. Аб’ём імпарту з 2022-га года склаў больш за 213 млрд, што нашмат перавышае суму, выдаткаваную на дапамогу Украіне (167 млрд эўра).
Форум