Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прыгадаў Рамана Бандарэнку, які памёр 5 гадоў таму пасьля зьбіцьця сілавікамі ў менскім двары


Партрэт Рамана Бандарэнкі на акцыі памяці ў Менску, архіўны здымак
Партрэт Рамана Бандарэнкі на акцыі памяці ў Менску, архіўны здымак

У Брусэлі паказалі, што помняць пра беларускі пратэст.

Кіраўнік дэлегацыі Эўразьвязу, павераны ў справах Беларусі Стэйн Нёрлаў на сваёй старонцы на пляформе Х напісаў пра пратэстоўца Рамана Бандарэнку, які загінуў пяць гадоў таму.

«Пяць гадоў прайшло з таго часу, як Раман Бандарэнка загінуў пры трагічных абставінах. Дагэтуль няма празрыстага расьсьледаваньня, няма адказнасьці. Мы памятаем Рамана і заклікаем спыніць рэпрэсіі, якія працягваюць перасьледваць мірныя галасы».

Свой допіс Нёрлаў суправадзіў цэтлікам #StandWithBelarus (Заставайся зь Беларусьсю).

31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка, якога жорстка пабілі падчас затрыманьня на «плошчы Перамен» у Менску, памёр 12 лістапада 2020 году ў шпіталі. Ён выйшаў у свой двор, каб не дазволіць праўладным актывістам зрываць стужкі, навязаныя ў двары пад нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома, аднак сярод прысутных у час нападу 11 лістапада на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.

Да гэтай даты цяпер прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG