Забарона будзе дзейнічаць з 29 верасьня да 3 кастрычніка. Рашэньне прынята на фоне зьяўленьня неапазнаных дронаў над тэрыторыяй Даніі, пачынаючы з 22 верасьня. Праз гэта часова закрываліся аэрапорты некалькіх гарадоў, у тым ліку Капэнгагену.
Улады краіны дапусьцілі магчымасьць замежнага ўмяшаньня, намякнуўшы на датычнасьць Расеі. Масква, у сваю чаргу, адпрэчыла такія абвінавачаньні.
Міністар транспарту Томас Даніэльсан адзначыў, што забарона дазволіць пазьбегнуць блытаніны паміж законнымі і патэнцыйна варожымі бесьпілётнікамі. Паводле яго, гэта зьнізіць рызыкі для ўдзельнікаў і гасьцей саміту. Парушальнікам новых правілаў пагражае штраф ці турэмнае зьняволеньне тэрмінам да двух гадоў.
Форум