Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз гатовы ўзмацніць санкцыі супраць Беларусі за парушэньне паветранай прасторы Літвы


Кая Калас
Кая Калас

Кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Кая Калас прыгразіла Беларусі новымі санкцыямі пасьля інцыдэнтаў зь беларускімі паветранымі ьалёнамі, якія парушылі паветраную прастору Літвы.

У заяве, апублікаванай у сераду, Калас падкрэсьліла, што Эўразьвяз ня будзе мірыцца з правакацыямі, накіраванымі супраць ягоных чальцоў.

«Мы ня будзем трываць гібрыдных кампаніяў, накіраваных на Эўразьвяз або на якую-кольвек дзяржаву ЭЗ», — заявіла Кая Калас.

Яна нагадала, што Эўрапейскі зьвяз ужо ўводзіў санкцыі супраць Беларусі і гатовы ўзмацніць абмежаваньні, калі Менск ня спыніць падобныя дзеяньні.

Паводле яе словаў, гэтыя правакацыі супярэчаць заявам Лукашэнкі пра імкненьне да паляпшэньня адносінаў з Эўрапейскім зьвязам.

Кіраўніца дыпляматыі адзначыла, што беларускія шары прывялі да парушэньня авіязносінаў, фінансавых страт для падарожнікаў і аэрапортаў, а таксама стварылі пагрозу грамадзянскай авіяцыі.

Кая Калас таксама заявіла пра поўную салідарнасьць зь Літвой і іншымі краінамі Эўразьвязу, якія сталі мішэньню беларускіх гібрыдных атакаў.

Толькі за кастрычнік літоўскія памежнікі перахапілі 65 шароў з кантрабандай зь Беларусі, а таксама 5 дронаў. У адзін дзень 22 кастрычніка было перахоплена 13 шароў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG