Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз запускае новую сыстэму кантролю на мяжы — EES. Што гэта такое


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

З 12 кастрычніка ў краінах Эўрапейскага Зьвязу пачне паступова дзейнічаць новая Сыстэма ўезду і выезду (EES), якая заменіць штампаваньне пашпартоў на мяжы.

Сыстэма будзе лічбава фіксаваць уезды і выезды ўсіх грамадзян краінаў па-за ЭЗ, зьбіраючы зьвесткі з пашпарту, а таксама адбіткі пальцаў і выяву твару. Гэта дазволіць адсочваць, ці не перавышаюць падарожнікі дазволены тэрмін знаходжаньня.

EES будзе дзейнічаць у 25 краінах ЭЗ (акрамя Кіпру і Ірляндыі), а таксама ў Ісьляндыі, Ліхтэнштайне, Нарвэгіі і Швайцарыі – разам 29 дзяржаваў.

Новая сыстэма датычыць усіх, хто ня ёсьць грамадзянінам ЭЗ або згаданых чатырох краінаў, акрамя ўладальнікаў дазволаў на жыхарства, дыпляматаў і памежных працаўнікоў.

Запуск EES адбудзецца паступова, бо сыстэма яшчэ ня цалкам гатовая. Поўная праца чакаецца да 10 красавіка 2026 году. У гэты час пашпарты будуць працягваць штампаваць.

Для падарожжаў у ЭЗ ня патрэбны абавязкова біямэтрычны пашпарт, але зь ім будзе хутчэй праходзіць мяжу – без яго ўсе дадзеныя трэба будзе ўводзіць уручную.

Пасьля поўнага запуску EES чакаецца, што да канца 2026 году запрацуе і сыстэма ETIAS – аналяг амэрыканскай ESTA. Яна абавязкова спатрэбіцца ўсім, хто ўяжджае ў ЭЗ бязь візы, у тым ліку грамадзянам Вялікабрытаніі, Украіны, ЗША, Грузіі, Малдовы ды іншых краінаў. Дазвол будзе дзейнічаць тры гады і каштаваць 7 эўра.

  • 16x9 Image

    Рыкард Юзьвяк

    Рыкард Юзьвяк — эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў Празе. Спэцыялізуецца на асьвятленьні дзейнасьці Эўрапейскага Зьвязу і NATO. Раней ён працаваў карэспандэнтам РСЭ/РС у Брусэлі, дзе асьвятляў мноства міжнародных самітаў, выбараў у Эўропе і рашэньняў міжнародных судоў. Ён рабіў рэпартажы з большасьці эўрапейскіх сталіц, а таксама з Цэнтральнай Азіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG