Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Латвіі падтрымала праект зноў затапіць асушаныя тарфяныя балоты на мяжы з Расеяй і Беларусьсю


Латвійскі вайсковец каля мяжы зь Беларусьсю, жнівень 2023 году
Латвійскі вайсковец каля мяжы зь Беларусьсю, жнівень 2023 году

Міністэрства абароны Латвіі паведаміла, што падтрымлівае «аднаўленьне гістарычных месцаў здабычы торфу» і ператварэньне іх зноў у «балотныя экасыстэмы» — каб яны служылі натуральнымі бар’ерамі на мяжы краіны з Расеяй і Беларусьсю.

Такія балоты могуць быць сурʼёзнай перашкодай для руху бронетэхнікі і пяхоты.

Шмат якія латвійскія балоты, у якіх здабывалі торф, у апошнія дзесяцігодзьдзі высахлі. Аднак латвійскія вайскоўцы падтрымліваюць ідэю зноў іх затапіць — у рамках падрыхтоўкі да магчымага ваеннага канфлікту з Расеяй, які яны ацэньваюць як вельмі верагодны. Яны падкрэсьліваюць, што тарфяныя балоты, калі іх зноў затапіць, могуць стаць «істотным унёскам ва ўмацаваньне абараназдольнасьці краіны, выконваючы функцыі натуральных перашкод на ўсходняй мяжы Латвіі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG