6 верасьня на тэрыторыі Нацыянальнага запаведніку «Кіева-Пячорская лаўра» прайшла ўрачыстасьць з нагоды 510-годзьдзя перамогі аб’яднаных беларускіх, украінскіх, літоўскіх і польскіх войскаў над сіламі Маскоўскага княства.
Пра гэта паведаміў прапагандыст Васкрасенскі, піша правааабрончы цнтар «Вясна» са спасылкай на «Люстэрка». Прапагандыст адназчыў, што Кашко выйшаў «у апошняй партыі» памілаваных палітвязьняў.
У адпаведнасьці з мэтадалёгіяй Міжнароднай арганізацыі працы ўзровень беспрацоўя ў Эўразійскім эканамічным саюзе ў першым квартале 2024 года склаў 3,2 працэнта колькасьці рабочай сілы, вынікае з паведамленьня Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Міністар абароны ЗША Ллойд Осьцін 6 верасьня заявіў, што ніякая канкрэтная зброя ня будзе мець вырашальнага значэньня для перамогі Ўкраіны над Расеяй і што выкарыстаньне амэрыканскай зброі для нанясеньня ўдараў на далёкія дыстанцыі супраць Расеі ня зьменіць хаду вайны на карысьць Украіны.
Злучаныя Штаты ў пятніцу абвясьцілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Ўкраіне на суму 250 мільёнаў даляраў.
Сябры групоўкі «Руская праваслаўная царква — Царская Імпэрыя», затрыманыя ў Беларусі, узятыя пад варту.
У МЗС Польшчы адказалі на прапанову беларускага прапагандыста Юрыя Васкрасенскага адносна Анджэя Пачобута.
На гэтым тыдні беларускія ўлады ўпершыню публічна пракамэнтавалі зьбіцьцё дронаў «Шахедаў» у Беларусі, і таксама працягнулі вызваляць палітвязьняў.
У Львове 6 верасьня сотні людзей прыйшлі разьвітацца з чатырма чальцамі сям’і Базылевічаў — 43-гадовай Яўгеніяй і трыма яе дочкамі: 21-гадовай Ярынай, 18-гадовай Дар’яй і 7-гадовай Эміліяй.
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ страцілі нейкія правы і займелі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці?
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ пазбавіліся нейкіх правоў і атрымалі новыя? У падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае старшы дасьледчык эўрапейскага права ва Ўнівэрсытэце Амстэрдаму Ўладзіслаў Белавусаў.
Пракуратура Масквы паведаміла аб адкрыцьці крымінальнай справы супраць расейскай сьпявачкі Манетачкі (Лізаветы Гырдымавай).
«Для яе як для дасьведчанай дыпляматкі Беларусь — вядомая краіна. Яна ўжо двойчы пабывала ў Менску на афіцыйных пасадах: як кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі з 2015 па 2019 год і як сталая прадстаўніца амбасады Нямеччыны ў Менску з 2000 па 2003 год», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады.
Тэлеканал «Настоящее время» зрабіў апытаньне на вуліцах Варшавы пра стаўленьне варшавякаў да кіраўніка Беларусі і сытуацыі з правамі чалавека ў суседняй краіне.
У Расеі адбываецца трохдзённае галасаваньне на рэгіянальных выбарах. Яно праходзіць у тым ліку ў анэксаваным Крыме і ў Курскай вобласьці, дзе ідуць баі.
Раней Японія выказала пратэст Беларусі ў сувязі з арыштам і абвінавачаньнямі суайчыньніка ў шпіянажы.
Справы аб здрадзе дзяржаве часта разглядаюцца ў закрытым рэжыме.
Сытуацыя вакол расейскіх беспілётнікаў, якія раз-пораз залятаюць на беларускую тэрыторыю, для Лукашэнкі непрыемная зь дзьвюх прычынаў.
Беларуска, этнограф і пісьменьніца Аліна Высоцкая сабрала і сыстэматызавала 2153 аўтэнтычныя запісы пра сны беларусаў. Яна выдала кнігу «Беларускі народны соньнік».
Славянская бібліятэка (Slovanská knihovna), якую ласкава называюць «Славянкай» некалькі пакаленьняў чытачоў, 5 верасьня сабрала гасьцей на юбілей у сваім гістарычным будынку Клемэнтынум у цэнтры Прагі.
Украінскі бок заяўляе пра мінімум 15 падобных выпадкаў зь лістапада.
Паведамленьні аб тым, што Лукашэнка нарошчвае вайсковы кантынгент на паўднёвых межах Беларусі, экспэрты называюць часткай гібрыднай вайны.
На авіябазе ў Нямеччыне сустракаюца прадстаўнікі краінаў, якія пастаўляюць Украіне зброю для барацьбы з расейскай агрэсіяй.
У Палтаве завяршылі разбор завалаў Інстытуту сувязі пасьля расейскага ракетнага ўдару, які быў нанесены яшчэ ў панядзелак. Паводле зьвестак ратавальнікаў, усяго загінулі 55 чалавек, 328 чалавек былі параненыя.
У музэі ў польскім Цеханоўцы адкрылася ўнікальная выстава. На ёй рэканструкцыі беларускіх касьцюмаў розных эпох.
У Беларусі працягваюць цэлымі сем’ямі затрымліваць людзей за пратэсты супраць дыктатуры.
Атакі Расеі на цывільныя будынкі і збудаваньні Ўкраіны не спыняюцца ўжо некалькі дзён запар.
Дзярждэпартамэнт ЗША увёў новыя санкцыі ў дачыненьні да расейскага праекту Арктык ЗПГ-2.
Дзясяткі старонак чатаў, прадстаўленых у судовых разглядах у ЗША, раскрываюць, як расейскія супрацоўнікі ФСБ абмяркоўвалі свае намаганьні па распальваньні палітычнай варожасьці ў Амэрыцы.
Раней суд у Парыжы забраў усе пашпарты ў стваральніка мэсэнджара Telegram і мільярдэра Паўла Дурава на пэрыяд сьледзтва.
Сюжэт прапагандысцкіх беларускіх тэлеканалаў бачылі і ў Токіё. Праз пасольства заяўлены афіцыйны пратэст.
Суд у Польшчы займаецца справай пасадкі самалёта з Раманам Пратасевічам на борце.
Падзеі 6 верасьня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Затрыманага ў Беларусі японца Масатосі Наканісі абвінавачваюць у агентурнай дзейнасьці (арт. 358-1 Крымінальнага кодэксу), расказаў у сюжэце дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» начальнік сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак.
Сярэдняя па Беларусі тэмпэратура паветра за жнівень 2024 году склала +19,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,9°С.
Ва ўкраінскім горадзе Палтава 5 верасьня завяршылі выратавальныя працы на месцы ракетнага ўдару па будынку Вайсковага інстытута тэлекамунікацый і інфарматызацыі.
Забаронены да служэньня ў Беларусі былы настаяцель прыходу храма Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы аграгарадка Прыбыткі протаярэй Пётра Пракапцоў прыняты ў клір Усясьветнага патрыярхату ў ЗША.
Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць у аплаце працы? Чаму Лукашэнка ніколі не казаў пра праблему абортаў? Дадзеныя апошняга апытаньня Chatham House камэнтуе ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня, дырэктарка Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік.
Сябру Каардынацыйнай рады (фракцыя «Беларусы», ранейшая назва — «Блёк Пракоп’ева — Ягорава») Марыне Зялёнай (Калінінай) адмовілі ў наданьні міжнароднай абароны ў Грузіі, заўважыў «Позірк».
Буферная зона на мяжы зь Беларусьсю працягне дзейнічаць з 11 верасьня на працягу наступных 90 дзён.
Ці гатовае беларускае грамадзтва да палітычнага лідэрства жанчын? Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць? Чаму Лукашэнка ніколі не казаў пра праблему абортаў? Дадзеныя апошняга апытаньня Chatham House камэнтуе ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня, дырэктарка Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік.
Ці гатовае беларускае грамадзтва да палітычнага лідэрства жанчын? Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць у аплаце працы? Чаму Лукашэнка ніколі не выказваўся наконт праблемы абортаў?
Вярхоўная Рада Ўкраіны 5 верасьня прыняла адстаўку міністра замежных спраў Дзьмітра Кулебы, віцэ-прэм'ера і міністра па рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірыны Верашчук. Таксама ў Радзе прагаласавалі за прызначэньне 9 міністраў.
На вечар 5 верасьня праваабаронцам агулам вядомыя прозьвішчы сямі палітвязьняў, вызваленых па памілаваньні, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Больш за 550 тысяч эўра, сабраныя на анлайн-маратоне салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, які прайшоў у ліпені 2023 году, разьмеркавалі ў поўным аб’ёме.
5 верасьня «Кібэрпартызаны» зноў узламалі сайт афіцыйнай газэты Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту «Гомельская праўда». На цяперашні момант сайт gp.by не працуе.
4–5 верасьня невядомыя атакавалі тры беларускія ўстановы ў Вільні: Цэнтар беларускай культуры, царкву беларускага праваслаўнага прыходу і прыватны цэнтар уцекачоў зь Беларусі Dapamoga. 5 верасьня Міністэрства замежных спраў Літвы адрэагавала на гэтыя атакі.
Вярхоўная Рада Ўкраіны 5 верасьня падтрымала прызначэньне Андрэя Сыбігі на пасаду міністра замежных спраў, паведаміў народны дэпутат ад фракцыі «Голас» Яраслаў Жалязьняк.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выступіла з ініцыятывай блякаваць «экстрэмісцкі кантэнт» на стадыі дасьледчай праверкі.
Загрузіць яшчэ