Белы дом на фоне «дзейнасьці Ірану дзеля дэстабілізацыі» і паставак іранскіх балістычных ракет Расеі ўвёў санкцыі супраць некалькіх расейскіх і іранскіх кампаніяў і прыватных асобаў.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі лічыць вызваленьне палітвязьня Анджэя Пачобута адной з найважнейшых задач.
Вялікая Брытанія пашырыла санкцыйныя сьпісы за кошт новых асобаў і кампаніяў з Расеі і Ірану.
Вэнэсуэльскую сытуацыю ў кантэксьце беларускай абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным, які дасьледуе, сярод іншага, дыктатарскія рэжымы Лацінскай Амэрыкі.
Латвія зь меркаваньняў бясьпекі працягвае да канца бягучага году ўзмоцнены рэжым кантролю на мяжы зь Беларусьсю.
Памятны знак у гонар першага прэзыдэнта Ізраілю Хаіма Вэйцмана хочуць паставіць у Моталі на Берасьцейшчыне.
Адзін з галоўных апазыцыйных палітыкаў Вэнэсуэлы, імаверны пераможца на прэзыдэнцкіх выбарах Эдмунда Гансалес уцёк у Гішпанію. Якія могуць быць паралелі са Сьвятланай Ціханоўскай і дэмсіламі ў выгнаньні? Вэнэсуэльскую сытуацыю ў кантэксьце беларускай абмяркоўваем з гісторыкам Яўгенам Красуліным.
«У найбліжэйшыя гадзіны мы зьвернемся да іншых краін, якія пацzрпяць ад рашэньняў Бэрліну аб узмацненьні кантролю на межах Нямеччыны, з прапановай аб тэрміновых кансультацыях аб дзеяньнях па гэтым пытаньні», — заявіў сёньня прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
10 верасьня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную «актуальным унутрыпалітычным пытаньням і падрыхтоўцы да правядзеньня палітычных кампаній». Як высьветлілася падчас нарады, актуальнае пытаньне на парадку дня толькі адно: пераабраньне Лукашэнкі яшчэ на адзін тэрмін.
Расея ўжо атрымала балістычныя ракеты ад Ірану, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Эўрапейскі суд пастанавіў, што кампанія Apple павінна выплаціць штраф 13 млрд эўра, а Google — 2,4 млрд эўра. Рашэньні, вынесеныя найвышэйшым судом Эўразьвязу, канчатковыя.
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ), намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка адказаў на прапанову Аляксандра Лукашэнкі ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году.
За чатыры гады з прычыны палітычнага перасьледу было затрымана каля 65 тысяч чалавек.
Пасьля 10 жніўня сыстэмы «Палянэз» разьмясьцілі на мяжы з Украінай.
У сакавіку 2024 году Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт гэтага расейскага генэрала за ваенныя злачынствы ва Ўкраіне.
У 2020 годзе Дзьмітры Лукомскі неаднаразова пабываў у ІЧУ за «палітыку». Там ён зазнаў зьдзекі і катаваньні. Пасьля жыў ва Ўкраіне. Цяпер ён зь дзяўчынай у лягеры для ўцекачоў у Славаччыне.
10 верасьня ў Вільні ў рамках канфэрэнцыі «Беларускія мэдыя. Якасьць кантэнту і пытаньні самарэгуляваньня», арганізаванай Беларускай асацыяцыяй журналістаў, узнагародзілі пераможцаў традыцыйнага конкурсу журналістаў «Вольнае слова».
Украінская служба Радыё Свабода адзначыла 70-годзьдзе ў Кіеве, гаворыцца ў рэпартажы рэдакцыі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што да вызначэньня даты правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў і пэрыяду выбарчай кампаніі трэба паставіцца «ўдумліва».
Агулам ратавальнікі ліквідавалі 13 лясных, 5 тарфяных пажараў і 77 пажараў травы і кустоў.
Больш за 250 вайсковаабавязаных у запасе ўдзельнічаюць у зборах тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласьці, якія пачаліся 10 верасьня.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Працягваюцца пажары і ў чарнобыльскай вобласьці Ўкраіны.
Ва ўласна беларускай традыцыі галоўным нацыянальным героем прынята называць Кастуся Каліноўскага — першага беларускага палітыка новага часу, аўтара канцэпцыі мадэрнай беларускай нацыі.
Дональд Трамп і Камала Гарыс ніколі не сустракаліся асабіста і нават не размаўлялі па тэлефоне, але ў аўторак яны будуць стаяць адно супраць аднаго ў Нацыянальным канстытуцыйным цэнтры ў Філядэльфіі.
Дадатковыя дакумэнты ў кракаўскай ВНУ сталі патрабаваць, бо Беларусь перарвала дамову з Польшчай у сфэры адукацыі. Рашэньні наконт абітурыентаў, якія не пасьпелі сабраць усе дакумэнты, будуць прымаць індывідуальна.
10 верасьня ў судзе Менску распачынаецца працэс над гісторыкам Ігарам Мельнікавым, вядома, што яго абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Да расейскай вайны ва Ўкраіне памежнікі дзьвюх краін штогод дамаўляліся аб арганізацыі спрошчаных пунктаў пропуску для ўкраінскіх грамадзян для збору лясных грыбоў і ягад на тэрыторыі беларускага ляндшафтнага заказьніку «Альманскія балоты».
ЗША «ўстрывожаныя» паведамленьнямі аб тым, што Тэгеран адправіў у Расею сотні балістычных ракет малой далёкасьці «Фатх-360».
Вязьням зь Беларусі, Украіны, краінаў Цэнтральнай Азіі і заходніх краін прапануць напісаць згоду на адпраўку на радзіму для далейшага адбыцьця пакараньня.
Прапагандысты дзяржаўнай тэлевізіі адкрыта заклікалі моладзь галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах 2025 года за Аляксандра Лукашэнку.
МЗС Латвіі 9 верасьня выклікала часовага паверанага Расеі і выказала яму катэгарычны пратэст у сувязі з выяўленьнем 7 верасьня на сваёй тэрыторыі расейскага бесьпілётніка.
Больш за сотню работнікаў працягваюць тушыць пажар у Палескім лясгасе на Альманскіх балотах, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі.
У ноч на 10 верасьня пад Масквой зьбілі сама меней 14 бесьпілётнікаў, загінула жанчына, ёсьць параненыя і разбурэньні. Агулам, паводле Мінабароны Расеі, 144 дроны атакавалі 9 рэгіёнаў Расеі. Расея зноў атакавала Ўкраіну.
Улады працягваюць перасьлед былых палітвязьняў, якія цалкам адбылі пакараньне і выйшлі на свабоду. А таксама тых, хто вось-вось павінен вызваліцца. На іх заводзяць новыя справы. Расказваем пра некалькі такіх выпадкаў.
Падзеі 10 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
За год колькасьць расейцаў, якія падпісваюць кантракты на службу ў расейскай арміі, вырасла больш як у шэсьць разоў, сьцьвярджае выданьне «Важные истории», грунтуючыся на дадзеных аб выдатках фэдэральнага бюджэту.
Вугорская энэргетычная кампанія заявіла, што дасягнула пагадненьня, якое забясьпечыць працяг паставак расейскай нафты па трубаправодзе празь Беларусь і Ўкраіну ў Вугоршчыну і Славаччыну, паведамляе Bloomberg.
7–12 гадзінаў дасягае спазьненьне аўтобусаў з прычыны чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы, сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналіз паведамленьняў прадпрыемства «Мінсктранс» у спэцыялізаваным тэлеграм-канале «Минсктранс.Международные маршруты» за апошнія трое сутак (7–9 верасьня).
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну? Разважаюць Ян Аўсеюшкін, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS і Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян пацьвердзіў пачатак перамоваў аб пераглядзе візавага рэжыму паміж Армэніяй і Эўразьвязам.
Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны паведаміла Эўракамісіі аб тым, што з 16 верасьня краіна ўводзіць часовы — на тэрмін шэсьць месяцаў — унутраны памежны кантроль на наземных межах з Францыяй, Люксэмбурам, Нідэрляндамі, Бэльгіяй і Даніяй.
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну?
Падставай для спыненьня службы ў органах унутраных спраў будзе набыцьцё грамадзянства або падданства замежнай дзяржавы.
У канцы траўня 2024 году зьявілася навіна, што ў Беларусі зьбіраюцца стварыць уласную мэдыяпляцоўку, аналяг Youtube, але толькі для дзяржаўных СМІ.
Расейскія войскі прасоўваюцца ва ўсходнюю Ўкраіну ў спробе захапіць усю Данецкую вобласьць. Фатограф Радыё Свабода Сяргей Нужненка фіксуе, як артылерыйскае падразьдзяленьне абараняе стратэгічны горад Пакроўск.
У Львове 9 верасьня адкрыўся Беларускі дом і на яго базе музэй «Свабодная Беларусь з Украінай у сэрцы», паведаміў заснавальнік дабрачыннага фонду «Свабодная Беларусь» Аляксей Францкевіч.
Міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў у этэры тэлеканала «Беларусь 1» адказаў на пытаньне, чаго Захад хоча ад Аляксандра Лукашэнкі.
Расейскі дрон, які пацярпеў крушэньне ў 7 верасьня ў Латвіі, быў начыненым выбухоўкай бесьпілётнікам тыпу Shahed, паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі.
Загрузіць яшчэ