Людміла Класкоўская — маці журналісткі і былой палітзьняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай. Цяпер яна эвакуаваная зь Беларусі.
ЗША акажуць Украіне новую фінансавую падтрымку. На гэты раз сума дапамогі складзе больш за 700 мільёнаў даляраў, паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Пра дапамогу ад Вялікай Брытаніі ў памеры 242 мільёнаў фунтаў заявіў кіраўнік брытанскага МЗС Дэвід Лэмі.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах. Пра што яны казалі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся выбарцам? Госьця праграмы «ПіК Свабоды» — доктарка навук, прафэсарка Ўнівэрсытэту Паўднёвай Флорыды Тацяна Кулакевіч.
У Нью-Ёрку, Пэнтагоне і Пэнсыльваніі праходзяць мэмарыяльныя цырымоніі ў сувязі з гадавінай тэрактаў, у выніку якіх загінулі амаль 3000 чалавек
Эўракамісарка ў энэргетыцы Кадры Сімсан заявіла, што Эўразьвяз гатовы цалкам спыніць транзыт расейскага газу па ўкраінскай газатранспартнай сыстэме пасьля заканчэньня дзейнага кантракту ў сьнежні сёлета.
У аўторак у Злучаных Штатах Амэрыкі віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. Пра што яны казалі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся выбарцам?
У аўторак у ЗША віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. Пра што яны гаварылі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся амэрыканцам?
Апэляцыйны суд сталіцы Сэрбіі, Бялграду, адмяніў рашэньне аб экстрадыцыі ў Менск беларускага журналіста, рэжысэра і апазыцыйнага актывіста Андрэя Гнёта і накіраваў справу на новы разгляд.
Расейскі папулярызатар гісторыі Андрэй Аксёнаў стварыў аўдыёсэрыял пра гісторыю Беларусі, які можа спадабаецца беларусам. Гаворка пра беларускі сэзон падкасту «Закат імпэрыі». У ім 10 частак, якія прысьвечаныя падзеям і асобам пачатку XX стагодзьдзя.
Дар’і А. прызначылі 1 год 8 месяцаў зьняволеньня і адначасова яе вызвалілі з-пад варты, паведамілі «Белсату» ў прэсавай службе Акруговага суду Варшава-Прага. Падобна, беларуская грамадзянка цяпер на волі.
67-гадовы беларус сказаў у пакоі «Да пабачэньня», пасля чаго скокнуў з 6-га паверху і загінуў на месцы.
У Менску на гэтым тыдні адбыўся Кангрэс Свабоды. Яго мэта — аб’яднаць свабодалюбівыя сілы Эўропы, кажуць арганізатары.
«Нашая падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны зьяўляецца сталай», — пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган у відэазвароце да саміту лідэраў «Крымскай плятформы».
Суд Эўразьвязу адхіліў пазоў расейскіх мільярдэраў Міхаіла Фрыдмана, Пятра Авена і Германа Хана да Рады ЭЗ.
Улады Беларусі цягам усёй ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны пэрыядычна заяўляюць аб правакацыях, якія нібыта плянуюцца з украінскай, польскай ці літоўскай тэрыторыі.
Адзін з галоўных апазыцыйных палітыкаў Вэнэсуэлы, імаверны пераможца на прэзыдэнцкіх выбарах Эдмунда Гансалес уцёк у Гішпанію. Якія могуць быць паралелі са Сьвятланай Ціханоўскай і дэмсіламі ў выгнаньні?
Беларуса затрымалі сёлета ў лютым, а справу перадалі ў суд у канцы жніўня. Яго імя не называюць.
Чарговыя абмежаваньні ЗША, накладзеныя на Беларусь, закранаюць софт ад кампаній, якія базуюцца ў Амэрыцы. Гэта ў тым ліку праграмнае забесьпячэньне (ПЗ) для бізнэс-аналітыкі, воблачных сэрвісаў і прамысловага праектаваньня. Санкцыі пачнуць дзейнічаць з 12 верасьня.
Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў жніўні 2024 году ў Беларусі вырасьлі на 7,4% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2023 году.
Па стане на 11 верасьня ў Беларусі 1352 палітвязьні, прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большая.
Так званыя самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР» на працягу 5 гадоў (з 2017 па 2022 гады) закуплялі тэхнічную соль, вырабленую на «Беларуськаліі», высьветлілі расьсьледнікі «Бюро».
Першы саміт адбыўся ў 2021 годзе.
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч. Ён расказвае пра бізнэс і чыноўнікаў у 1990-х, адзначае, як людзі мяняюцца пасьля 5 гадоў за кратамі, і ўспамінае свае ілюзіі наконт свабоды і законнасьці ў Беларусі.
У Берасьці 11 верасьня пачаўся чарговы масавы суд паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у пратэстах 2020 году.
«Настоящее время» пагутарыла з жыхаркай Вэнэсуэлы, якая вярнулася ў надзеі на перамены, але зараз зноў выехала з краіны, як і тысячы яе суайчыннікаў.
Расьледаваньне новай крымінальнай справы супраць палітзьняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк завяршылі 9 верасьня.
У Расеі і ва Ўкраіне заявілі аб контранаступе расейскіх войскаў на пазыцыі ўкраінскіх сіл у Курскай вобласьці. Напярэдадні расейскі міністар абароны правёў чарговую нараду аб сытуацыі ў памежжы з Украінай.
Колькасьць злачынстваў, зьвязаных з хатнім гвалтам, у Беларусі расьце, гэта праблема ня вырашаная, заявіў генпракурор Андрэй Швед.
У Дрэздэне на ўсходзе Нямеччыны абрынулася сэкцыя моста цераз Эльбу каля старога горада.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Ад моманту ўвядзеньня буфэрнай зоны (з 13 чэрвеня) да 9 верасьня памежнікі зафіксавалі 6130 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы супраць 17 030 выпадкаў у аналягічны пэрыяд мінулага году.
11 верасьня 2001 году 19 ісламістаў з групоўкі Аль-Каіда захапілі амэрыканскія пасажырскія самалёты і зьдзейсьнілі самы буйны ў гісторыі чалавецтва тэракт, у выніку якога загінулі амаль тры тысячы чалавек.
Гарыс заявіла аб падтрымцы Украіны, а Трамп ухіліўся ад адказу. На працягу 90 хвілін кандыдаты ў прэзыдэнты Дональд Трамп і Камала Гарыс адказвалі на пытаньні вядоўцаў тэлеканалу ABC News.
Увечары 10 верасьня ў Філядэльфіі, штат Пэнсыльванія, кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў, дзейная віцэ-прэзыдэнтка Камала Гарыс і кандыдат ад рэспубліканцаў, экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News.
Улады Беларусі цягам усёй ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны пэрыядычна заяўляюць аб правакацыях, якія нібыта плянуюць з украінскай, польскай ці літоўскай тэрыторыі.
Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, аналізуе матывы і прычыны, празь якія Менск спрабуе зьнізіць напружаньне ў адносінах з Захадам, а таксама тлумачыць абставіны, што на сёньня не дазваляюць бакам палепшыць адносіны.
Тэму палітвязьняў у Беларусі закрануў падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі расейскі апазыцыянэр Уладзімір Кара-Мурза, вызвалены ў рамках маштабнага абмену вязьнямі паміж краінамі Захаду, Расеяй і Беларусьсю.
Закон прадугледжвае, што зарэгістраваныя ў Беларусі аўтамабілі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі, трэба вывезьці з краіны або зарэгістраваць для ўдзелу ў дарожным руху ў Латвіі да 31 кастрычніка.
Амбасада Таджыкістана ў Менску 10 верасьня рэкамэндавала сваім грамадзянам часова ўстрымацца ад паездак у Беларусь.
Пажар на тарфяніках распаўсюджвае радыяактыўныя рэчывы. Аднак яшчэ больш небясьпечна, калі гараць лясы побач з чарнобыльскай зонай. Свабода пагутарыла з хімікам Сяргеем Бесарабам пра тое, чым пагражаюць беларусам цяперашнія лясныя пажары.
Маштабны лясны пажар на Альманскіх балотах агульнай плошчай звыш 50 га, патушылі, паведаміла МНС Беларусі.
Увечары 10 верасьня дзейны віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс (кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратаў) і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп (кандыдат ад рэспубліканцаў) сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News.
Падзеі 11 верасьня ў Беларусі і сьвеце.
Белы дом на фоне «дзейнасьці Ірану дзеля дэстабілізацыі» і паставак іранскіх балістычных ракет Расеі ўвёў санкцыі супраць некалькіх расейскіх і іранскіх кампаніяў і прыватных асобаў.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі лічыць вызваленьне палітвязьня Анджэя Пачобута адной з найважнейшых задач.
Вялікая Брытанія пашырыла санкцыйныя сьпісы за кошт новых асобаў і кампаніяў з Расеі і Ірану.
Вэнэсуэльскую сытуацыю ў кантэксьце беларускай абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным, які дасьледуе, сярод іншага, дыктатарскія рэжымы Лацінскай Амэрыкі.
Латвія зь меркаваньняў бясьпекі працягвае да канца бягучага году ўзмоцнены рэжым кантролю на мяжы зь Беларусьсю.
Загрузіць яшчэ