«Мы рашуча асуджаем акты вандалізму супраць беларускай супольнасьці, учыненыя па сцэнары КДБ. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасьці.
Мы цалкам падтрымліваем свабодалюбівых людзей, якія змагаюцца за дэмакратычную Беларусь і яе эўрапейскую будучыню», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Літвы ў сацыяльнай сетцы Х.
- У ноч на 4 верасьня невядомыя стрэлілі з пнэўматычнай зброі ў вакно царквы беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага (Сусьветнага) патрыярхату. У вокнах разьбілі шкло, ніхто не пацярпеў.
- У тую ж ноч невядомыя разьбілі шыбы ў Цэнтры беларускай культуры ў Вільні. Абышлося без пацярпелых. Пра здарэньні праінфармавалі літоўскую паліцыю.
- 5 верасьня стала вядома пра правакацыю каля будынку прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі Dapamoga: невядомыя на літоўскай мове напісалі «Беларускім паразытам тут ня месца». У надпісе ёсьць граматычная памылка, абрысы рукапісных літараў лацінскага альфабэту адрозьніваюцца ад прынятых ў Літве.
- Прадстаўнікі ўстановаў лічаць, што здарэньні невыпадковыя і, хутчэй за ўсё, гэта «справа рук беларускіх спэцслужбаў», а мэта такіх правакацый — запалохаць беларусаў, якія праз рэпрэсіі ўцяклі з радзімы ў Літву.
Форум