У МЗС Беларусі афіцыйна звароты ад украінскага боку з патрабаваньнем аб адвядзеньні войскаў «ні ў якім выглядзе не паступалі», заявіў прэсавы сакратар ведамства Анатоль Глаз 26 жніўня, камэнтуючы распаўсюджаную напярэдадні заяву МЗС Украіны.
У ноч на 26 жніўня ўкраінская супрацьпаветраная абарона зьнішчыла 99 запушчаных Расеяй ударных бесьпілётнікаў іранскай вытворчасьці «Шахед — 131/136», яшчэ два «перасеклі мяжу» зь Беларусьсю, паведаміў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Паветранымі сіламі ЎСУ Мікалай Алешчук.
Затрыманага менчука завуць Аляксей Еўмянкоў. Яго затрымалі каля двух тыдняў таму. 14 жніўня яму прысудзілі арышт за «дробнае хуліганства» — стандартная практыка губазікаўцаў пры падрыхтоўцы крымінальнай справы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў аб пасяджэньні Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага па аднаўленьні энэргетыкі пасьля аднаго з самых вялікіх расейскіх абстрэлаў 26 жніўня.
Дзярждэпартамэнт ЗША аб’явіў ўзнагароду памерам $2,5 мільёна, якая дазволіць затрымаць і асудзіць грамадзяніна Беларусі Ўладзімера Кадарыю, які «датычны да сур’ёзных кібэрзлачынстваў, з прычыны чаго пацярпелі мільёны людзей».
Менш за тысячу беларускіх вайскоўцаў знаходзяцца цяпер паблізу мяжы з Украінай, «ня створана ўдарнай групоўкі», з прычыны чаго паўнавартасны наступ з тэрыторыі Беларусі цяпер немагчымы.
У пракуратуры Францыі пацьвердзілі, што затрыманьне Паўла Дурава зьвязанае з адміністраваньнем мэсэнджара Telegram.
«Калі Telegram перапыніць працу, то гэтаму будуць рады канкурэнты. Іншыя мэсэнджары падхопяць карыстальнікаў». Што экспэрты кажуць пра арышт Паўла Дурава.
«Затрыманьне кіраўніка Telegram на тэрыторыі Францыі адбылося ў рамках судовага расьсьледаваньня. Гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэньне. Рашэньне павінны прымаць судзьдзі», — напісаў прэзыдэнт Францыі ў сацыяльнай сетцы Х.
Больш за сто беларускіх і замежных культурных дзеячоў — пісьменьнікаў, рэжысэраў, прадусараў, актораў, сцэнарыстаў — падпісалі ліст у падтрымку Андрэя Гнёта, створаны Беларускай незалежнай кінаакадэміяй.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
У ААН заявілі, што закон узмацняе «і без таго невыносныя абмежаваньні» правоў афганскіх жанчын і дзяўчат.
На 76-м годзе жыцьця памёр адзін з найлепшых трэнэраў сьвету канца ХХ стагодзьдзя.
Паводле польскіх Узброеных сіл, неапазнаны аб'ект, які зафіксавалі як мінімум тры радыёлякацыйныя станцыі, заляцеў на тэрыторыю Польшчы прыкладна на 25 кілямэтраў і зьнік. Яго дагэтуль шукаюць.
З рэдкай пасьля сьмерці свайго заснавальніка Яўгенія Прыгожына заявай выступіла расейская групоўка «Вагнэр».
У Омску на нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрамнафта-АНПЗ» адбыўся выбух, пасьля чаго пачаўся пажар.
Раней многія рэсурсы, зьвязаныя з тэлеканалам, спынілі працу праз розныя арганізацыйныя праблемы.
Тым часам працягваюцца цяжкасьці для пасажыраў на пераходзе Берасьце – Тарэспаль. Там цяпер знаходзіцца 550 аўтамабіляў і 70 аўтобусаў.
Актывізацыі на паўночнай мяжы ўкраінскія службы ня бачаць. Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны не пацьвердзіла паведамленьня МЗС Украіны.
Другі этап комплекснай праверкі органаў упраўленьня тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласьці праходзіць 26 жніўня – 6 верасьня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Суд над Ігарам Бацяном праходзіць у закрытым рэжыме.
Ёсьць ахвяры сярод цывільных і разбурэньні крытычнай цывільнай інфраструктры Ўкраіны.
Загінулы ў выніку ўдару Расеі па Краматорску — Раян Эванс, удзельнік каманды Reuters, якая асьвятляла вайну ва Ўкраіне, заявіла інфармацыйнае агенцтва ўвечары 25 жніўня.
У панядзелак 26 жніўня пракуратура Парыжу, якой была перададзена справа заснавальніка Telegram Паўла Дурава, плянуе зрабіць заяву для прэсы — яна стане першай афіцыйнай рэакцыяй францускіх уладаў на паведамленьні аб затрыманьні Дурава ў францускай сталіцы ўвечары ў суботу.
Па стане на 24 жніўня праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозьвішчы 19 вызваленых палітвязьняў, 13 зь якіх жанчыны, шэсьць — мужчыны.
Павел Дураў працягвае заставацца ў зьняволеньні пасьля затрыманьня ў парыскім аэрапорце.
Жанчыну шмат разоў затрымлівалі, праводзілі ў яе дома ператрусы і дапытвалі за пратэсты.
Кіраўніца Савету Рэспублікі Натальля Качанава абяцае, што ў 2025 годзе «Мотавела» запрацуе на поўную моц. Расказваем, што там цяпер адбываецца.
Беларусь «пад выглядам вучэнняў канцэнтруе» ўзброеныя сілы ў Гомельскай вобласьці, побач з украінскай мяжой, гаворыцца з заяве Міністэрства замежных спраў Украіны са спасылкай на спэцслужбы краіны.
Падзеі 26 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У сярэдзіне наступнага тыдня міністры замежных спраў і міністры абароны краінаў ЭЗ упершыню зьбяруцца для абмеркаваньня магчымай эўрапейскай місіі па навучаньні салдат непасрэдна ва Ўкраіне.
Папа Рымскі Францішак 26 жніўня асудзіў прыняты ва Ўкраіне закон аб забароне дзейнасьці рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй.
Варшава працягвае працу па вызваленьні беларускага палітвязьня, журналіста і сябра Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 24 жніўня ў інтэрвію Kanał Zero.
Уезд у населеныя пункты, зь якіх зьехалі жыхары, цяпер катэгарычна забаронены. У асобных месцах працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча.
Харчова-вэтэрынарная служба Латвіі з 25 жніўня будзе праводзіць узмоцнены кантроль розных беларускіх і расейскіх тавараў у пунктах памежнага кантролю, паведамляе Delfi.
У горадзе Краматорск на паўночным захадзе Данецкай вобласьці Ўкраіны ў выніку, як сьцьвярджаецца, расейскага ўдару па будынку гатэлю ў ноч на 25 жніўня пацярпелі журналісты Reuters.
З пачатку 2024 году сама меней 126 чалавек асудзілі за «выкарыстаньне замежнай дапамогі для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці» пасьля рэйду сілавікоў па тых, хто дапамагаў палітвязьням.
25 жніўня, у 33-ю гадавіну канстытуцыйнага абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, Рада БНР і дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавалі беларусаў з гэтым сьвятам. Аляксандар Лукашэнка праігнараваў гэтую дату.
Пачалася гісторыя незалежнай Рэспублікі Беларусі, што адлюстравалася і ў беларускай мове. Ці ведаем моўныя праявы таго нацыянальнага абнаўленьня?
Ізраільскія вайскоўцы нанесьлі ўдары па аб’ектах радыкальнай ісламісцкай групоўкі «Хезбала» на поўдні Лібану. «Хезбала» адказала масіраванымі ўдарамі па Ізраілі.
У аэрапорце Парыжа арыштавалі стваральніка мэсэнджара Telegram і мільярдэра Паўла Дурава, паведамляе францускі канал навінаў TF1/LCI.
Ці даможацца партыя «вяртаньня ў 2019 год» ва ўладзе вызваленьня палітвязьняў, каб замацаваць вынікі 2020 году на сваю карысьць?
Падзеі 25 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Новае дасьледаваньне, заснаванае на аглядзе вынікаў папярэдніх дасьледаваньняў, зноў паказвае на сувязь чырвонага і апрацаванага мяса з дыябэтам 2 тыпу. Пра гэта інфармуе The New York Times.
У нямецкім горадзе Золінгэн на захадзе каріны пасьля нападу з нажом затрыманы 15-гадовы падлетак, паведаміла ў суботу, 24 жніўня, мясцовая паліцыя. Праваахоўнікі ўдакладнілі, што цяпер высьвятляецца дачыненьне затрыманага да нападу.
Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў звароце з нагоды Дня незалежнасьці Украіны нагадаў, што ўкраінцы выстаялі, стрымалі і супрацьстаялі ворагу, а цяпер робяць гэта «на яго балотах».
У Беларусь вывезьлі 115 расейскіх вайскоўцаў, узятых украінскай арміяй у палон у Курскай вобласьці і абмененых на ўкраінскіх ваеннапалонных, вынікае з паведамленьня Міністэрства абароны Расеі.
«Занзібар» — так называецца новая кніга Сяргея Дубаўца, якая пабачыла сьвет у праскім выдавецтве «Вясна».
16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаваньні 30 палітзьняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя зь іх маюць сур’ёзныя захворваньні.
Загрузіць яшчэ