Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлетні жнівень увайшоў у топ-5 самых гарачых з 2024 году, — Белгідрамет


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Сьпёка ў Менску
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Сьпёка ў Менску

Сярэдняя па Беларусі тэмпэратура паветра за жнівень 2024 году склала +19,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,9°С. Ён заняў 5-е месца ў рэйтынгу самых гарачых жніўняў у Беларусі пачынаючы з 1945 году, паведамляе Белгідрамет.

Паводле Белгідрамету, сярэдняя тэмпэратура паветра ў першай дэкадзе жніўня была нават крыху ніжэй за норму (0,8°С), затое ў другой дэкадзе — вышэй за норму на 1,6°С, у трэцяй — вышэй за норму на 4,7°С.

Большасьць дзён жніўня дзённая тэмпэратура паветра падвышалася да +20 +25°С, у другой палове месяца месцамі — да +30°С і вышэй. Максымальную тэмпэратуру паветра +35,1°С зафіксавалі 19 жніўня на мэтэастанцыі Кастрычнік і 21 жніўня — на станцыі Лельчыцы.

У начны час тэмпэратура ў жніўні ў асноўным знаходзілася ў межах +11 +18°С. У асобныя дні ў другой і трэцяй дэкадах жніўня месцамі па Беларусі былі зарэгістраваныя «трапічныя ночы», калі мінімальная тэмпэратура паветра за ноч складала +20°С і больш. Мінімальная тэмпэратура паветра адзначана на станцыі Палеская 14 жніўня і склала 4,7°С.

За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 39 мм ападкаў, што склала 62% кліматычнай нормы. Па ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэньнем асобных пунктаў назіраньня Віцебскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей, адзначаўся недабор ападкаў. Больш за ўсё ападкаў было на Горадзеншчыне — 89% кліматычнай нормы, менш за ўсё — у Гомельскай вобласці (33% нормы).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG