Увечары 19 верасьня ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» выйшаў прапагандысцкі фільм пра палітзьняволенага апазыцыянэра Юрася Зянковіча, асуджанага на 11 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за спробу дзяржаўнага перавароту.
У Стакгольме адбылася сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парлямэнту Швэцыі — Арона Эмільсана і Каардынацыйнай рады — Аляксандры Мамаевай.
Выстава ў мясцовым Цэнтры сучаснага мастацтва «#Framedin Belarus: на шляху да салідарнасці» разьмясцілася ў падвальным памяшканьні, што і вызначыла яе канцэпцыю, піша Reform.news.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прывітала вызваленьне з-за кратаў палітзьняволенай, маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар.
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? Адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.
Расейскае войска ўдарыла па доме састарэлых у горадзе Сумы. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 12 пацярпелі, паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
У Польшчы арыштаваны Анатоль Бліноў, якога Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) лічыць арганізатарам нападу на аднаго са сваіх кіраўнікоў Леаніда Волкава ў Вільні ў сакавіку сёлета. Аб арышце Блінава паведаміла «Сирена» са спасылкай на нацыянальную пракуратуру Польшчы.
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне?
Эўрапейскі парлямэнт у чацьвер ухваліў рэзалюцыю, у якой заклікаў краіны ЭЗ зьняць абмежаваньні на прымяненьне Ўкраінай зброі, якая імі пастаўляецца, для ўдараў па законных вайсковых мэтах на тэрыторыі Расеі.
З заклікам перагледзець забарону на ўезд у Грузію беларускаму журналісту Андрэю Мялешку выступіла Плятформа Рады Эўропы па садзейнічаньні абароне журналістыкі і бясьпекі журналістаў.
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы «Плян:Б» прыпынілі 5 верасьня, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям.
Перайменавалі населеныя пункты і раёны, якія мелі ў назвах прыкметы расейскай імпэрскай палітыкі або не адпавядалі стандартам дзяржаўнай мовы.
Затрымалі 5 грамадзян, у тым ліку «этнічных украінцаў».
Трапіць у Польшчу для беларусаў цяпер — выпрабаваньне. Содні чаканьня на мяжы, чэргі зь дзясяткаў аўтобусаў, праверкі тэлефонаў. Расказваем, што адбываецца.
У Тбілісі забілі папулярную трансгендэрную мадэль Кесарыю Абрамідзэ.
У Вэнэсуэле выдалі ордэр на арышт Эдмунда Гансалеса паводле абвінавачаньня ў змове і падробцы дакумэнтаў.
Нарвэгія 18 верасьня заявіла, што выяўленыя ёй павышаныя ўзроўні радыяактыўнага цэзію (Cs-137) паблізу арктычнай мяжы з Расеяй, пэўна, былі выкліканыя ляснымі пажарамі паблізу Чарнобылю.
19 верасьня ў Страсбуры Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязьняў у Беларусі».
Адначасова Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гатовы супрацоўнічаць і з Украінай.
Сьвятлана Ціханоўская 19 верасьня намінавала на пасаду прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вольгу Зазулінскую.
Ва Ўкраіне не фіксуюць перамяшчэньня тэхнікі паблізу сваёй мяжы.
Натарыюс Менскай гарадзкой натарыяльнай палаты выдаў некалькі даверанасьцяў беларусам, якія знаходзяцца за мяжой, бязь іх прысутнасьці. Іх анулявалі.
Цэнтральнае выведвальнае ўпраўленьне ЗША апублікавала штогадовы антырэйтынг краін па ўзроўні сьмяротнасьці. Беларусь заняла ў ім дзясятае месца.
Уезду зь Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць 2991 транспартны сродак — грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
Пад Гомлем у ноч на 19 верасьня загарэўся палігон бытавых адкідаў, паведамілі ў МНС Беларусі.
Трансфэгэраская шаша была афіцыйна адкрытая 50 гадоў таму, пасьля таго як гіганцкі будаўнічы праект прарэзаў некаторыя з самых непрыветлівых гор Эўропы.
Грузінскі праваабаронца Мамука Андгуладзэ мяркуе, што ўрад краіны выціскае за мяжу ўсіх, хто крытыкуе Пуціна. Ён спадзяецца на перамены ў Грузіі пасьля выбараў, якія пройдуць увосень.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
European Ceramic Context 2024 — 9-е трыенале сучаснай эўрапейскай керамікі і шкла на востраве Борнгальм у Даніі.
Колькасьць загінулых у выніку выбухаў партатыўных рацый і іншай тэхнікі ў Лібане вырасла да 20, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Лібану.
Відэахостынг Youtube заблякаваў на сваёй плятформе вяшчаньне на Літву беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў, радыё і агенцтва АТН.
Падзеі 19 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
На 30 верасня ў судзе Навабеліцкага раёна горада Гомеля заплянаваны пачатак разгляду крымінальнай справы датычна Яўгена Катлярова.
23-гадовы грамадзянін Латвіі Эмілс Асарс затрыманы ў Беларусі пры спробе ўвозу 1,06 грама амфэтаміну, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі (ДМК).
16 верасьня стала вядома, што паводле новага ўказу Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязьняў, асуджаных паводле пратэставых артыкулаў.
Праект Радыё Свабода «Схемы» атрымаў здымкі Planet Labs, зробленыя 18 верасьня. На іх — маштабнае задымленьне на тэрыторыі вайсковай часткі № 11777, якая падпарадкоўваецца штабу Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўленьня Мінабароны РФ.
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Эўрапейскія парлямэнтары ў праекце рэзалюцыі ацэньваюць «выбары 2020 году як ашуканскія» і патрабуюць «ад беларускіх уладаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і адвольна затрыманых асоб».
Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ХІІІ стагодзьдзя хрысьціянскія могілкі?
Карпарацыя Google выйграла апэляцыю супраць штрафу Эўрапейскай камісіі за парушэньне правілаў канкурэнцыі.
Падчас уручэньня Прэміі салідарнасьці імя Леха Валэнсы ў Варшаве 18 верасьня міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі адказаў на пытаньне Свабоды, як беларусам ня траціць надзеі ў часы, калі рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца ўжо некалькі гадоў, тысячы людзей прызнаныя палітвязьнямі ці зьехалі з краіны.
Зь якой мэтай Лукашэнка вызваляе некаторых палітвязьняў, пакідаючы, аднак, за кратамі асноўную іх колькасьць і адначасова набіраючы новых? Ці варта лічыць такія дзеяньні актам гуманізму? Які сцэнар разгортваньня падзеяў у краіне больш імаверны: вяртаньне ў 2019 ці ў 2020 год?
Зь якой мэтай Лукашэнка мілуе палітвязьняў? Ці варта дзякаваць яму за гэта? Што ў Беларусі залежыць ад дэмакратычных сілаў? Што больш імаверна – вяртаньне ў 2019-ы ці ў 2020-ы год? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Сёньня на поўдні Лібану і ў паўднёвых прыгарадах Бэйруту ўзарваліся партатыўныя радыёстанцыі, якія выкарыстоўваюцца групоўкай «Хэзбала».
«Дзень народнага адзінства» Лукашэнка прыдумаў пасьля пратэстаў у 2020 годзе на хвалі антыпольскай гістэрыі. Але калі добра прыгледзецца, то ў сытуацыі беларусаў у міжваеннай Польшчы можна знайсьці шмат супольнага з той Беларусьсю, якую Лукашэнка і яго паплечнікі будуюць апошнія чатыры гады.
Латушка прысьвяціў ўзнагароду свайму бацьку і брату Андрэю, якіх ужо няма, сказаўшы, што тыя да апошняй хвіліны змагаліся за вольную Беларусь, і стрыечнаму брату, які цяпер знаходзіцца ў турме.
У Расеі ў горадзе Набярэжныя Чаўны сёньня быў затрыманы былы старшыня Ўсетатарскага грамадзкага цэнтру Зінур Агліулін.
Загрузіць яшчэ