Аўтаркай рэканструкцый гістарычнай і традыцыйнай вопраткі зьяўляецца журналістка і сьпявачка Кацярына Ваданосава, інфармуе «Радыё Рацыя».
«Кожны строй гэта ня толькі мастацкі твор, але таксама вынік навуковага дасьледаваньня», — сказала Ваданосава.
Беларуская культура вельмі блізкая, падкрэсьліла віцэ-дырэктарка Музэю ў Цеханоўцы Анна Вішнеўская. У скансэне музэю, адзначыла яна, ёсьць хаты ўсходнепадляскага тыпу.
«Выпадкова мой знаёмы знайшоў цэлую кучу тканін на сьметніку. Ён мне затэлефанаваў. Я прыйшла, адабрала тое, што мне здалося натуральнай тканінай. Дома праверыла. Аказалася, што гэта белая воўна. І ў мяне з гэтай белай воўны пашыты строй XIV стагодзьдзя і жаночая зімовая традыцыйная сьвітка. Я больш за ўсё ганаруся тым, што выстава ўдалася. Няхай яна будзе агульным вынікам маёй працы цягам апошніх некалькі гадоў», — адзначыла Кацярына Ваданосава.
Арганізатарам выставы зьяўляецца Музэй у Цеханоўцы, а таксама Цэнтар беларускай культуры ў Беластоку.
Форум