Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль папярэдзіў ЗША пра плянаваную наземную ваенную апэрацыю ў Лібане


Міністар абароны Ізраіля Ёаў Галант
Міністар абароны Ізраіля Ёаў Галант

Пра тое, што наземная апэрацыя можа пачацца хуткім часам, улады Ізраілю папярэдзілі Вашынгтон, паведамляюць тэлеканал CBS і газэта The Washington Post са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі ЗША.

Заплянаваная Ізраілем наземная апэрацыя будзе менш маштабнай, чым у 2006 годзе, і засяродзіцца на зьнішчэньні інфраструктуры баевікоў уздоўж мяжы, піша The Washington Post са спасылкай на амэрыканскіх чыноўнікаў. Паводле інфармацыі газэты, у панядзелак 30 верасьня ізраільскія войскі правялі абмежаваныя рэйды ў Лібан.

Між тым, міністар абароны Ізраілю Ёаў Галант заявіў, што «наступная фаза вайны супраць „Хэзбалы“ пачнецца ў бліжэйшы час».

Сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд заявіла, што Вашынгтон жадае дамагчыся дээскаляцыі і ня хоча, каб гвалт распаўсюджваўся на Блізкім Усходзе. Паводле яе, ЗША і Ізраіль знаходзяцца ў шчыльным кантакце.

Раней прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн на пытаньне журналістаў аб тым, ці непазьбежная наземная апэрацыя Ізраілю ў Лібане, заявіў: «Настаў час спыніць агонь».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG