Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі абвясьцілі чарговую праверку баяздольнасьці арміі. Залучаюць ВПС і СПА


11 верасьня ў Століне адбыліся вучэньні падразьдзелаў МУС. Ілюстрацыйнае фота
11 верасьня ў Століне адбыліся вучэньні падразьдзелаў МУС. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве абароны Беларусі папярэдзілі аб магчымых часовых абмежаваньнях руху цывільнага транспарту на дарогах агульнага карыстаньня.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку чарговага этапу праверкі злучэньняў і вайсковых частак Узброеных сілаў.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, праверка пачалася 30 верасьня і будзе праходзіць пад кіраўніцтвам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, першага намесьніка міністра абароны Паўла Муравейкі.

«Асноўны акцэнт праверкі — на гатоўнасьці і здольнасьці вайсковых частак і падразьдзелаў Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны выконваць свае задачы», — паведаміла прэсавая служба ведамства.

У Міністэрстве абароны ўдакладнілі, што «мерапрыемствы праверкі будуць плянава нарошчвацца з залучэньнем для выкананьня навучальна-баявых задач усіх палігонаў Узброеных сіл».

У ведамстве папярэдзілі, што ў часе праверкі будзе перамяшчацца вайсковая тэхніка, магчымыя часовыя абмежаваньні руху цывільнага транспарту на дарогах агульнага карыстаньня.

  • Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
  • Тысячы расейскіх вайскоўцаў увайшлі ва Ўкраіну зь Беларусі ў пачатку ўварваньня, зь беларускай тэрыторыі запускалі балістычныя ракеты па Ўкраіне, з паветранай прасторы Беларусі запускалі ракеты расейскія бамбавікі.
  • За падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну супраць Беларусі ўвялі міжнародныя санкцыі.
  • Увесь час ад пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні, а Ўкраіна ўмацоўвае свае межы зь Беларусьсю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG