Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У порце Ірану пасьля рамонту перакуліўся вайсковы карабель


Фрэгат ваенна-марскіх сіл Ірана «Саханд» лёг на бок
Фрэгат ваенна-марскіх сіл Ірана «Саханд» лёг на бок

У порце іранскага горада Бэндэр-Абаса ў Пэрсідзкім заліве перакуліўся і лёг на бок фрэгат ваенна-марскіх сіл краіны «Саханд».

Паведамляецца аб некалькіх пацярпелых. Пра здарэньне перадае Іранская служба Радыё Свабода.

Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні партовых уладаў, карабель нахіліўся праз трапляньне вады ў балястныя цыстэрны падчас рамонту. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што некалькі чалавек дастаўленыя ў шпіталь.

«Саханд» быў спушчаны на ваду ў 2017 годзе. Карабель водазьмяшчэньнем каля 2500 тон узброены тарпэднымі ўстаноўкамі, ракетамі, у тым ліку супрацькарабельнымі, артылерыйскай устаноўкай і аўтаматычнымі гарматамі.

Кіраўнік кампаніі «Комплекс суднабудаўнічай і афшорнай прамысловасьці Ірана» Салман Зарбі ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву «Фарс» заявіў, што карабель можа быць адрамантаваны.

У 2018 галу ў Касьпійскім моры пацярпеў катастрофу аднатыпны з «Сахандам» фрэгат «Дамаванд». Ён урэзаўся ў хвалярэз ля базы ў Бэндэр-Энзелі падчас шторму і празь некалькі дзён затануў, паведамлялася пра двух загінулых. Карабель абяцалі вярнуць у строй, аднак ён ужо пяць гадоў знаходзіцца на рамонце, гэта амаль столькі ж, колькі заняло яго будаўніцтва.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG