Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы Беларусі і Кітая ладзяць сумесныя вучэньні каля мяжы з Польшчай і Ўкраінай


У Беларусь прыбылі вайскоўцы арміі Кітая
У Беларусь прыбылі вайскоўцы арміі Кітая

Манэўры пройдуць каля Берасьця 8-19 ліпеня.

Сумесная трэнаваньне падраздзяленьняў Узброеных сіл Беларусі і Кітая пройдзе «блізу гораду Берасьця», паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа» са спасылкай на Міністэрства абароны КНР.

Адзначаецца, што «сумесныя манеўры» пройдуць у рамках «гадавога пляну і кітайска-беларускіх дамоўленасьцяў».

Заняткі «будуць сканцэнтраваныя на антытэрарыстычным трэнінгу, у ходзе якога вайскоўцы зь дзьвюх краін будуць сумесна выконваць апэрацыі ў вызваленьні закладнікаў і антытэрарыстычныя апэрацыі», гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе «Позірк».

У Беларусь прыбылі вайскоўцы арміі Кітая.
У Беларусь прыбылі вайскоўцы арміі Кітая.

«Сумесны трэнінг закліканы павысіць узровень падрыхтоўкі і каардынацыйных магчымасьцяў падразьдзяленьняў, якія ўдзельнічаюць, паглыбіць практычнае супрацоўніцтва паміж узброенымі сіламі дзьвюх краін», — падкрэсліваецца ў публікацыі.

Берасьце знаходзіцца побач зь беларуска-польскай мяжой і недалёка ад мяжы з Украінай. Хто вызначаў месца сумеснага трэнаваньня, не паведамляецца.

Аб прыбыцьці ў Беларусь кітайскіх вайскоўцаў для ўдзелу ў сумеснай трэніроўцы паведамлялася 6 ліпеня. Манэўры пройдуць 8-19 ліпеня.

У Беларусь прыбылі вайскоўцы арміі Кітая.
У Беларусь прыбылі вайскоўцы арміі Кітая.

Мінабароны Беларусі сьцьвярджае, што трэнаваньне дазволіць бакам «абмяняцца досьведам, правесьці зладжваньне беларускіх і кітайскіх падразьдзяленьняў, стварыць падмурак для далейшага разьвіцьця беларуска-кітайскіх адносін у сфэры сумеснай падрыхтоўкі войскаў».

Начальнік Генэральнага штаба Ўзброеных сіл Павал Муравейка і аташэ ў пытаньнях абароны пры пасольстве КНР Лю Чжэ 1 ліпеня ў Менску «абмеркавалі бягучы стан двухбаковага супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры, намецілі шляхі далейшага ўзаемадзеяньня ў галінах, якія маюць узаемны інтарэс».

У Беларусь прыбылі вайскоўцы арміі Кітая.
У Беларусь прыбылі вайскоўцы арміі Кітая.

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь міністрам абароны КНР Лі Шанфу 17 жніўня 2023 году заявіў, што вайсковае супрацоўніцтва дзьвюх краін «ні ў якім разе ня будзе накіраванае супраць трэціх краін».

«Нам гэта ня трэба, нам трэба засьцерагчы свае дзяржавы і свае народы», — сказаў ён.

Неўзабаве пасьля вяртаньня зь Беларусі Лі Шанфу перастаў зьяўляцца ў публічнай прасторы. У кастрычніку стала вядома, што ён адхілены ад пасады. У чэрвені 2024 году Камуністычная партыя Кітая абʼявіла аб выключэньні былога военачальніка са сваіх шэрагаў за «дысцыплінарныя і прававыя парушэньні» — Лі Шанфу абвінавачаны ў атрыманьні хабараў і подкупе іншых асоб.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG