Каля сельскага дому культуры ў аграгарадку Путчына Дзяржынскага раёну пацярпела жанчына 1982 году нараджэньня. Яе шпіталізавалі з апёкамі, атрыманымі «ў выніку загараньня на ёй адзеньня», адзначыла міністэрства.
У Жлобінскім раёне шпіталізавалі хлопчыка 2016 году нараджэньня. Ён атрымаў апёкі ў парку аграгарадка Лукскі.
У абодвух выпадках паведамленьне аб пацярпелых супрацоўнікі МНС атрымалі ноччу. Гэта можа сьведчыць, што жанчына і дзіця атрымалі апёкі падчас сьвяткаваньня Купальля.
Форум