Весьці працэс прызначаны судзьдзя Андрэй Лешчанка.
Сёньня стала вядома, што ўсім фігурантам прысудзілі па 12 гадоў пазбаўленьня волі. Дадаткова Котаву і Карач — штрафы ў 15 000 базавых велічынь (600 тысячаў рублёў), Вільскаму і Дзьмітранку — у 12 000 і 11 000 базавых адпаведна (480 тысячаў і 440 тысячаў рублёў), Цапкале — 1000 базавых (40 тысячаў рублёў).
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Фігурантаў справы абвінавачвалі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- «змова або іншыя дзеяньні з мэтай захопу дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК);
- «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК);
- «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК);
- «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК);
- паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК).
Форум