Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя адрэагавала на вызваленьне некаторых беларускіх палітвязьняў


Парыж, архіўнае фота
Парыж, архіўнае фота

Францыя «прымае да ўвагі вызваленьне некалькіх беларускіх палітычных зьняволеных» і «заклікае ўлады Беларусі працягваць рух па гэтым шляху».

Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 8 ліпеня заяве амбасады гэтай краіны ў Менску. Францыя падкрэсьлівае, што Беларусь павінна «выканаць свае міжнародныя абавязаньні па выкананьні правоў чалавека і асноўных свабод».

«Францыя зноў заяўляе пра сваю салідарнасьць зь беларускім народам. Яна заклікае ўлады спыніць палітычна матываваны гвалт, судовыя перасьледы і арышты, а таксама пачаць сапраўдны дыялёг з усімі пластамі беларускага грамадзтва», — гаворыцца ў заяве пасольства Францыі.

Праваабаронцам вядома пра 18 палітвязьняў, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку прыгавораны да 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію палітык Рыгор Кастусёў.

Прозьвішчы іншых вызваленых не публікуюцца зь меркаваньняў бясьпекі.

  • 2 ліпеня Аляксандар Лукашэнка анансаваў вызваленьне цяжкахворых апанэнтаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі, які, аднак, па зьмесьце не распаўсюджваецца на асобаў з «экстрэмісцкіх сьпісаў».
  • Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш на сустрэчы з Лукашэнкам 4 ліпеня ў Астане (Казахстан) выказаў пажаданьне, каб амністыя, у выніку якой было вызвалена некалькі палітвязьняў, стала «крокам да поўнай павагі правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі». Ён выказаў занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, паведаміла ААН.
  • Вызваліць усіх палітвязьняў заклікалі ЗША і ЭЗ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG