Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе знаходзіцца мастак Алесь Пушкін, невядома


Алесь Пушкін
Алесь Пушкін

Сёньня скончыўся тэрмін зьняволеньня мастака Алеся Пушкіна. 9 сьнежня яго затрымалі і пасадзілі на 13 сутак за нібыта бойку з аднавяскоўцам.


Супрацоўнік Крупскага РАУС спадар Макараў распавёў:

«Мы яго вызвалілі, як мае быць, і павезьлі ў шпіталь для аказаньня мэдычнай дапамогі».

Карэспандэнтка: «А што зь ім было, чаму яму спатрэбілася дапамога?»

«Таму што ён 13 сутак не ўжываў ежу. Таму мы і завезьлі яго. Сам ён адмовіўся ісьці, таму мы яго заносілі. Можа, у яго ногі аслаблі, можа, сам не хацеў ісьці. Таму мы завезьлі яго ў прыёмны пакой і пакінулі там. А потым нам паведамілі, што з прыёмнага пакою ён сышоў сваімі нагамі».
Ужо прайшла не адна гадзіна, ён не зьявіўся. Сябры езьдзяць і па дарозе, і ўсімі шляхамі, якімі ён мог ісьці, і не знаходзяць яго».

У прыёмным пакоі Крупскай раённай бальніцы гэту інфармацыю пацьвердзілі.

«Так, быў у нас Пушкін».

Карэспандэнтка: «А што зь ім было?»

«Ён сышоў з прыёмнага аддзяленьня. Не дачакаўся агляду лекара і сышоў».

Сям’я Пушкіных жыве ў пасёлку Бобр, што ў 10 кілямэтрах ад Крупак. Дома ён не зьявіўся, Жонка Яніна перажывае:

«Ужо прайшла не адна гадзіна, ён не зьявіўся. Сябры езьдзяць і па дарозе, і ўсімі шляхамі, якімі ён мог ісьці, і не знаходзяць яго».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG