«19 сьнежня адбылася мірная акцыя грамадзян Беларусі супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Грамадзяне Беларусі маюць права на мірныя акцыі пратэсту супраць парушэньня нормаў выбарчага заканадаўства, маюць права патрабаваць свабодных і дэмакратычных выбараў. Пратэст выкліканы масавымі фальсыфікацыямі пры падліку галасоў, што засьведчылі назіральнікі на выбарчых участках краіны. Выказваньне свайго меркаваньня адносна вынікаў „выбараў“ гарантуецца нормамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і нормамі міжнароднага права, якія ратыфікавала наша краіна», — напісана ў скарзе.
Леанід Гаравы падкрэсьлівае, што Аляксея Міхалевіча затрымалі ўночы 20 сьнежня і доўгі час не паведамлялі родным і блізкім пра яго месцазнаходжаньне.
Таксама актывіст заўважае, што «Генэральная пракуратура абавязана дзейнічаць у адпаведнасьці з нормамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прымаць меры для аднастайнага выкананьня ўсімі дзяржаўнымі органамі дзеючага беларускага заканадаўства, як неаднаразова сьцьвярджаў кіраўнік краіны А. Лукашэнка. Па стане на раніцу 20 сьнежня грамадзянам краіны невядома аб дзеяньнях Генэральнай пракуратуры па забесьпячэньні выкананьня заканадаўства падчас мірнай акцыі і пасьля яе брутальнага спыненьня».
Спадар Гаравы патрабуе, каб Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь «зрабіў захады для неадкладнага вызваленьня кандыдата ў прэзыдэнты А. Міхалевіча», каб было праведзена пракурорскае расьсьледаваньне па факце яго затрыманьня, а таксама — каб Генэральная пракуратура належным чынам ацаніла «дзеяньні МУС і КДБ Беларусі пры правядзеньні мірнай акцыі пратэсту грамадзян 19 сьнежня 2010 г. у Менску».