Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чальца камісіі выключылі за павышаную пільнасьць


Юрась Шпак-Рыжкоў, сябра выбарчай камісіі Ленінскага раёну Менску па 4-м выбарчым участку, які разьмяшчаецца ў 123-й сярэдняй школе, фактычна адлучаны ад працы. Што сталася прычынай радыкальнага кроку — тлумачыць сам спадар Шпак-Рыжкоў:

«Я знайшоў, што пад накрыўкай адной з скрыняў для галасаваньня — дзірка памерам з руку. Я гэта зафіксаваў, сфатаграфаваў і паведаміў назіральніку. А потым яшчэ знайшоў 50 лішніх бюлетэняў. Пра гэты выпадак таксама расказаў і назіральніку, і прадстаўнікам АБСЭ. Але старшыня за такую пільнасьць вырашыла са мной разьвітацца, даслаўшы даведку на маё прадпрыемства, што ў мяне 16 сьнежня скончылася праца. Заўтра аб 11-й гадзіне я запрошаны на размову ў адміністрацыю Ленінскага раёну, дзе мне гэтае рашэньне абвесьцяць афіцыйна. За гэтыя тры дні я страціў 210 тысяч рублёў, бо працаваў сваім коштам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG