На тэлевізыйным канале СТВ Аляксандар Лукашэнка расказаў пра гутарку са сваёй маці, ён ўжываў беларускую мову ня ў зьдзеклівым кантэксьце.
Словы Лукашэнкі камэнтуе філёляг, былы дэпутат ВС 12 скліканьня Пётра Садоўскі:
«Мне здаецца, тут філёлягу асабліва няма чаго рабіць, хаця ў канцы я скажу нешта філялягічнае. Тут проста лепіцца вобраз "добрага сем’яніна" і такога "дзяржаўнага пакутніка". Вобраз "добрага сем’яніна" ляпіўся на сустрэчы з моладзьдзю ў Нацыянальнай бібліятэцы, калі зрэжысавана было пытаньне – што для Вас самае запаветнае, што робіць Вас шчасьлівым? Ён сказаў – гэта шчасьце ў сям'і. Натуральна, мы бачым, што сваім сямейнікам ён шчасьця ня даў. Нават тыя сыны, якія маюць грошы і пасады, ужо маюць комплексы, калі большы, Віктар, сядзіць побач з генэраламі, яго нават буйным плянам не паказваюць, здаецца, ім сорамна гэта паказваць. А тут робіцца вобраз пакутніка, на якога ліе бруд апазыцыя, трэба неяк абяліцца пасьля таго, што людзі пачулі ў выступах кандыдатаў.
Натуральна, я маю ўпэўненасьць, што ён з маці гэтыя пытаньні не абмяркоўвае. Гэта ішло ў абойме зь вялікай хлусьнёй пра той "стрэл пад Лёзна". Мы ж, дэпутаты 12-га скліканьня, памятаем, калі палкоўнік нам дакладаў, што куля ўвайшла ў дзьверы пад 60 градусаў, і мы сьмяяліся. І побач з гэтай вялікай хлусьнёй выйшла яшчэ хлусьня, што ён з маці абмяркоўвае, маці, маўляў, так гаворыць. Ну, магу сабе ўявіць, можа быць, маці так і можа сказаць. Ён быў як самадзейны актор, нават фантаніраваў такую народную беларускую гаворку.
Раней цытаты беларускія ён даваў за зьдзеклівай мімікай, інтанацыяй, гіпэртрафіраваным беларускім вымаўленьнем. Яго пачалі пераймаць генэралы расейскія тыпу Ерына ("эти свидомыя"). Так што тут гэтага ўжо не было, бо – родная маці, і тут нейкія тармазы былі.
Чаму ён раптам вырашыў працытаваць на беларускай мове? Ну, па-першае, каб было бачна, што гэта ён шчыра і недзе ў падсьвядомасьці, у памяці ў яго яшчэ выдатная рэакцыя ў залі на народным сходзе – як людзі ўспрымалі там беларускую мову жанчыны з Эстоніі (хаця пазьней ён казаў, што Кастусёва ніхто не разумее, калі ён гаворыць па-беларуску). Усё было зроблена для хлусьні, якой ён карыстаецца. Я не баюся гэтага слова "хлусьня", у яго ёсьць паталягічная схільнасьць гаварыць што ў галаву прыйдзе. Тут няма тармазоў.
Што да мовы – добрая, нармальная народная гаворка, я б нават не сказаў што трасянка. Тыя тры ці чатыры фразы сказаныя – гэта нармальная беларуская жанчына так скажа і пад Менскам, і пад Магілёвам, і пад Полацкам. Гэтую нармальную беларускую гаворку ён спрабаваў фантаніраваць як актор самадзейнасьці. Нейкая была карціннасьць, артыстызм нават пэўны. Але я амаль упэўнены, што гэта ён усё прыдумаў, у рэчышчы гэтай сваёй вялікай хлусьні".