Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: агітацыйных плякатаў Рымашэўскага так і няма


Агітацыя на прахадной ільнокамбінату
Агітацыя на прахадной ільнокамбінату
На буйных прадпрыемствах гораду, дзе мусіць быць разьмешчана інфармацыя пра кандыдатаў, так і не разьмясьцілі плякаты Віталя Рымашэўскага. Пра гэта паведаміў Яўген Анішчанка, кіраўнік мясцовага выбарчага штабу кандыдата.

Спадар Анішчанка распавёў, што на такіх прадпрыемствах, як Аршанскі льнокамбінат, ААТ «Легмаш» і Аршанскі сырзавод, катэгарычна адмовіліся вывесіць агітацыйныя матэрыялы. А ў адміністрацыі сырзаводу актывісту нават не далі кнігу скаргаў і прапановаў, калі ён заявіў, што хоча напісаць заўвагу на гэты конт.

Плякаты з выявай Віталя Рымашэўскага таксама не разьмясьцілі ў раённым вузьле сувязі, у паліклініцы № 1 імя Сямашкі, у Доме гандлю, гандлёвым цэнтры «Фаварыт» і ў шэрагу гарадзкіх крамаў.

Яўген Анішчанка кажа, што ў аршанскіх установах і на прадпрыемствах разьмяшчаюць толькі плякаты аднаго ўзору — з партрэтамі ўсіх 10 кандыдатаў. Ніякай іншай інфармацыі пра альтэрнатыўных кандыдатаў амаль нідзе няма, адзначае Яўген Анішчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG