Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не дазволіць назіральнікам, у тым ліку міжнародным, усталёўваць свае парадкі падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Маўляў, «мы адкрыліся — далей няма куды». Паводле Лукашэнкі, яго зьдзіўляюць замежныя назіральнікі, якія «ледзь не гаспадарамі адчулі сябе на гэтых прэзыдэнцкіх выбарах». У чым кіраўнік дзяржавы ўбачыў пагрозу з боку замежных назіральнікаў? Ці можна сказаць, што высновы міжнародных назіральных місіяў па беларускіх выбарах ужо цяпер можна прадугадаць? На гэтыя пытаньні адказвае праваабаронца, юрыстам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Валянцінам Стэфановічам.
Цыганкоў: Чаму Лукашэнка абрынуўся з крытыкай на назіральнікаў? Ці адчувае беларуская ўлада нейкую пагрозу з боку назіральнікаў?
Стэфановіч: Мяркую, улада наўрад ці адчувае нейкую пагрозу з боку назіральнікаў. Іншая справа, улады ўжо адчуваюць, што ацэнкі выбарчай кампаніі з боку міжнародных назіральнікаў будуць не такімі, як ім хацелася б.
Тое, што мы назіраем зараз у выбарчым працэсе, датэрміновае галасаваньне, нівэлюе тыя паляпшэньні, якія былі падчас ранейшых этапаў выбарчай кампаніі. І, напэўна, ужо зразумела, што ацэнкі міжнародных назіральнікаў, найперш місіі АБСЭ, будуць не такімі, якія хацелася б Лукашэнку. Таму і робяцца такія заявы, каб растлумачыць беларусам – вось, маўляў, якія яны кепскія, гэтыя назіральнікі, таму яны такія ацэнкі і робяць.
Цыганкоў: Лукашэнка таксама заявіў: "Разгарнуўшы гэтую дэмакратыю па ўсёй краіне, мы далі няправільныя, няслушныя сыгналы тым, хто займаецца выбарамі". Ці можна сказаць, што ўлада палічыла, што занадта перагнула з "лібэралізацыяй", што была на першых этапах кампаніі?
Стэфановіч: Сапраўды, у пачатку былі, відаць, указаньні, каб не ствараць перашкоды для збору подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў. Мы памятаем, што першапачаткова месцы для збору подпісаў былі даволі абмежаваныя. Але потым яны пашыраліся, і дэманстрацыя лібэралізацыі была відавочнай мэтай улады. Аднак на апошнім этапе, адносна рэчаў, якія сапраўды ўяўляюць пагрозу ўладзе – фармаваньне камісіяў, датэрміновае галасаваньне і падлік галасоў – ужо адбываецца "як заўсёды". І гэта бачаць міжнародныя назіральнікі.
Цыганкоў: Вы сказалі ў пачатку размовы, што магчыма, улада адчула, што высновы міжнародных назіральнікаў будуць нэгатыўнымі. Ці ў вас ужо ёсьць нейкія фактычныя падставы для такога сьцьвярджэньня?
Стэфановіч: Мне падаецца, што немагчыма не заўважыць таго, што адбываецца цяпер з датэрміновым галасаваньнем. У назіральнікаў ёсьць свая мэтодыка, яны гэта адсочваюць. Адсочваюць і розныя крыніцы інфармацыі, у тым ліку беларускіх праваабаронцаў. Таму я і мяркую, што іхнія ацэнкі ня будуць надта добрымі для сёньняшняй улады.