У Варшаве адбываецца марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын?
Каманда беларускіх валянтэраў аб’явіла аб пачатку працы сайта prohelp.info для спэцыялістаў у барацьбе з хатнім гвалтам.
Гэта першае інтэрвію прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольгі Гарбуновай.
Для беларусак у краіне і за мяжой, пацярпелых ад хатняга гвалту, пачала работу ў тэставым рэжыме онлайн-лінія www. oliviahelp.org.
Дактарантка фэмінісцкіх і гендэрных дасьледаваньняў Вікторыя Лаўрынюк расказала ў эфіры Свабоды Premium пра вынікі дасьледаваньня аб распаўсюдзе хатняга гвалту сярод беларускіх жанчын за апошнія 12 месяцаў.
Аказалася, у Беларусі працягваюць зьбіраць подпісы супраць зьменаў у заканадаўства, якія супрацьстаялі б хатняму гвалту. Але калі пару гадоў таму такі збор шырока анансаваўся, цяпер усё адбываецца неяк таемна.
У Беларусі, дзе «часам не да законаў», разглядаюць новы законапраект, які мог бы стаць вялікім прарывам у супрацьдзеяньні хатняму гвалту. Але д’ябал, як звычайна, у дэталях.
Колькасьць згвалтаваньняў у Расеі і замахаў на іх за час рэжымаў «павышанай гатоўнасьці» і «непрацоўных дзён», уведзеных у сувязі з пандэміяй каранавірусу, вырасла больш чым на траціну.
Кампанія «А1 Беларусь» падтрымала ініцыятыву Фонду ААН у галіне народанасельніцтва і аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» зрабіць званкі на агульнанацыянальную гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту 8-801-100-8-801 бясплатнымі для сваіх абанэнтаў.
Гутэрыш выступіў са зваротам пра абарону жанчын, якія трапілі ў пастку ва ўласных дамах — сам-насам з гвалтаўніком.
У траўні-чэрвені ў Менску адкрыецца кавярня-клюб НОРМ, сацыяльна-культурная прастора з вэганскай кухняй і барам, дзе будуць працаваць дзяўчаты і жанчыны, пацярпелыя ад гендэрнага гвалту.
Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце забойства 4-гадовай дзяўчынкі ў Зэльвенскім раёне. Дзяўчынку даставілі ў лякарню непрытомнай 18 кастрычніка, яна памерла праз два дні.
«Гвалтоўныя мэтады дысцыплінаваньня» зазнаюць 57% дзяцей па ўсёй краіне.
Міністэрства юстыцыі Расеі прызнала сур’ёзнасьць і актуальнасьць праблемы хатняга гвалту ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісьце ведамства сваякам чатырох грамадзянак Расеі, якія загінулі з прычыны хатняга гвалту.
Берасьцейскі абласны суд 10 сьнежня асудзіў жыхара Іванаўскага раёну Сяргея Калодзіча на 22 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле суду, Калодзіч забіў цяжарную жанчыну і скраў з складу вясковай крамы тавараў на 334 рублі.
Мінгарвыканкам забараніў пікеты супраць хатняга гвалту. Як паведамілі Свабодзе прадстаўнікі ініцыятывы «Маршыруй, дзетка», пікеты плянавалі правесьці 9 і 10 сьнежня ў Кіеўскім сквэры ў межах кампаніі «16 дзён актыўных дзеяньняў супраць гендэрнага гвалту».
У Беларусі ў лістападзе і сьнежні праходзяць імпрэзы і акцыі ў рамках «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту». Як зьмянілася сытуацыя ў Беларусі пасьля згортваньня канцэпцыі законапраекту аб прадухіленьні хатняга гвалту?
У Беларусі запрацавалі чат-боты для пацярпелых ад хатняга гвалту і сьведак гэтага правапарушэньня. Чат-боты стварылі на замову грамадзкага абʼяднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы».
Зь ініцыятывы ААН у лістападзе праходзіць сусьветная кампанія «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту». Патлумачым, дзеля чаго гэта робіцца, і што адбываецца ў Беларусі ў рамках кампаніі.
25 лістапада — міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Гэты дзень быў заснаваны Генэральнай Асамблеяй ААН у 1999 годзе.
У Маскве і Новасыбірску 23 лістапада прайшлі акцыі і пікеты «ў абарону традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасьцяў і традыцыйных сем’яў, і недапушчэньня прыняцьця закону аб сямейна-бытавым гвалце ў Расеі».
У 2017 годзе ў расейскім Серпухаве Дзьмітрый Грачоў вывез сваю жонку Маргарыту ў лес, адсек ёй абедзьве рукі і некалькі гадзін катаваў. 21 лістапада ў Менску прайшла прэзентацыя кнігі Маргарыты Грачовай «Шчасьлівая бяз рук».
Восеньню 2018 году Свабода наведала прытулак «Радзіслава» для жанчын, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту. Шэсьць жанчын на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся распавесьці свае гісторыі на відэакамэру пры пагашаным сьвятле. Мы вырашылі даведацца, як зьмянілася іх жыцьцё за гэты год.
Увосень 2018 году Свабода наведала прытулак «Радзіслава» для ахвяраў хатняга гвалту. Шэсьць жанчын на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся расказаць свае гісторыі на відэакамэру пры выключаным сьвятле. Мы вырашылі даведацца, як зьмянілася іхнае жыцьцё за гэты год.
У Віцебску Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць мужчыны, які ў жніўні зьбіў жонку і 4-гадовага сына. Хлопчык пасьля гэтага начаваў у падʼезьдзе.
Бацька пабіў дзяўчынку за тое, што яна яго не паслухалася. Мужчына стаў трэсьці дзіця, наносіў удары рукамі і нагамі. Затым некалькі разоў кінуў дачку на тахту, а таксама ў сьцяну, пасьля чаго дзіця страціла прытомнасьць.
Няўзгоднены з уладамі мітынг супраць хатняга гвалту і за правы жанчын скончыўся сутыкненьнямі з паліцыяй, некалькі чалавек затрымалі, паведамляе азэрбайджанская служба Радыё Свабода.
Суд Ушацкага раёну 16 кастрычніка абвясьціў прысуд менчуку і дзьвюм сёстрам з Наваполацку, якіх абвінавачвалі ў пэдафіліі. Усім траім прысудзілі па 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Восеньню 2018 году Свабода наведала прытулак «Радзіслава» для жанчын, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту. Шэсьць жанчын на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся распавесьці свае гісторыі на відэакамэру пры пагашаным сьвятле.
Натальлю моцна зьбіваў муж, яна трапляла ў рэанімацыю, мела пералом сківіцы, некалькі сатрасеньняў мозгу. Пасьля разводу год жыла ў «Радзіславе». Супрацоўнікі прытулку дапамаглі вывучыцца на майстра манікюру і набылі набор інструмэнтаў.
У верасьні 2018 году Свабода наведала прытулак «Радзіслава» для жанчын, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту. Шэсьць жанчын на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся распавесьці свае гісторыі. Як зьмянілася іх жыцьцё за гэты год?
Жыхар Віцебску зьбіў жонку і сына, а пасьля выгнаў дзіця з кватэры. 4-гадовы хлопчык заснуў у чужым дзіцячым вазку, які стаяў на лесьвічнай пляцоўцы, піша Сьледчы камітэт.
Што працуе і што не працуе ў заканадаўстве аб хатнім гвалце?
На працягу 2018 гадоў у паліцыю Ўкраіны паступіла 1285 заяў і паведамленьняў аб зьдзяйсьненьні хатняга гвалту, якія падалі самі дзеці, паведаміў кіраўнік украінскай патрульнай паліцыі Аляксандр Фацевіч 31 студзеня.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел у інтэрв’ю Tut.by сярод іншага выказаўся пра магчымасьць беларускай аўтакефаліі, розьніцу паміж расейцамі і беларусамі, а таксама пра законапраект аб хатнім гвалце, які ня быў прыняты летась.
З 28 сьнежня ў Грузіі ў сілу ўступіў законапраект, які робіць больш жорсткім пакараньне за гвалт у сямʼі.
Адна з найбольш гучных і яркіх ініцыятываў 2018 году — «Маршыруй, дзетка», якая ўзьнікла як імгненны адказ на рашэньне ўладаў адмовіцца ад распрацоўкі законапраекту аб папярэджаньні хатняга гвалту.
«Сумна напярэдадні Калядных сьвятаў бачыць такую рэакцыю каталіцкай царквы ў дачыненьні канцэпцыі закону аб папярэджаньні хатняга гвалту, і таго, чаго ў ёй не было», — сказала Свабодзе кіраўніца аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка.
Чым быў адметны 2018-ты год ў Беларусі і сьвеце? Якія найбольш вострыя гендэрныя пытаньні і праблемы найбольш дыскутаваліся? Ці можна лічыць паразай адмову ад распрацоўкі канцэпцыі аб папярэджаньні хатняга гвалту? Якія жанчыны найбольш паўплывалі на Беларусь і сьвет?
37-гадовая Сьвятлана ў дзяцінстве страціла слых у выніку хваробы. Гэта не перашкодзіла ёй стаць выдатніцай у школе, атрымаць вышэйшую адукацыю і працу ў Акадэміі навук. У жанчыны трое дзяцей. І былы муж, які па-ранейшаму кантралюе яе жыцьцё.
Нацыянальны сход Францыі падтрымаў у першым чытаньні законапраект, які забараняе бацькам ужываць сілу ў адносінах да дзяцей, паведамляе BBC.
У менскай галерэі «Ў» адкрылася выстава «Традыцыйныя каштоўнасьці» у рамках міжнароднай кампаніі «16 дзён актыўных дзеяньняў супраць гендэрнага гвалту».
У 23-гадовай Алены на целе шмат татуіровак — такім чынам яна спрабуе закрыць шрамы на сваім целе. Яшчэ адна споведзь жанчыны, якая атрымала дапамогу ў прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», а таксама камэнтар псыхоляга, чаму важна падзяляць канфлікт і гвалт у сям’і.
На сёньня ў Беларусі ёсьць два псыхолягі, якія прафэсійна працуюць з агрэсарамі ў карэкцыйных групах. Адзін зь іх — Раман Кручкоў, паводле якога ўсе мы і агрэсары, і ахвяры гвалту, і сьведкі гвалту ў розныя пэрыяды свайго жыцьця.
У 23-гадовай Алены шмат татуіровак — такім чынам яна спрабуе закрыць шрамы на сваім целе. Яшчэ адна споведзь жанчыны, якая атрымала дапамогу ў прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава».
25-гадовая Тацяна жыве ў «Радзіславе» амаль паўгода. Тацяна разьвялася з мужам, які жорстка зьбіваў яе. Яе двое сыноў жывуць у інтэрнаце для дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця.
25-гадовая Тацяна жыве ў прытулку «Радзіславе» амаль паўгода. Яна разьвялася з мужам, які жорстка зьбіваў яе. Яе двое сыноў жывуць ў інтэрнаце для дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця. Жанчына перакананая, што з часам, калі яна знойдзе сталую працу і жытло, дзеці будуць жыць разам зь ёй.
«Я магу цябе забіць, і ніхто мяне ня спыніць» — так называецца даклад міжнароднай няўрадавай арганізацыі Human Rights Watch. У дакладзе арганізацыі гаворыцца, што наступствы адмены закону аб хатнім гвалце былі «выключна нэгатыўнымі»: сытуацыя ў Расеі значна пагоршылася.
Загрузіць яшчэ