З 28 сьнежня ў Грузіі ў сілу ўступіў законапраект, які робіць больш жорсткім пакараньне за гвалт у сямʼі.
- Падобныя злачынствы будуць карацца турэмным тэрмінам да двух гадоў (раней злачынцам давалі да году).
- Пры парушэньні ахоўнага або абмежавальнага ордэра чалавека будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці (раней парушальніка прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці і толькі пасьля другога парушэньня — да крымінальнай).
- Сямейнае злачынства або гвалт будуць разглядацца як абцяжваючыя віну абставіны.
- Пакараньне за сямейнае або дыскрымінацыйнае злачынства ў прысутнасьці непаўналетняга больш жорсткім.
- Будзе ўлічвацца гендэрная прыкмета злачынства (забойствы, пашкоджаньні здароўя, давядзеньне да самагубства або спробы самагубства). Злачынствы па гендэрнай прыкмеце будуць карацца больш жорстка.
Праваабаронцы Грузіі ў 2017 годзе адправілі ў камітэт парлямэнту краіны законапраект аб сэксуальных дамаганьнях і патрабуюць унесьці папраўкі ў адміністрацыйны і крымінальны кодэксы. Праваабаронцы лічаць, што грузінскім жанчынам у сілу традыцый часта складана самім рэагаваць на падобныя дзеяньні.