Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сёньня беларусы могуць знайсьці дапамогу ад хатняга гвалту праз чат-бот


Ілюстрацыцы каляж. Аўтар Ірына Пуставалава.
Ілюстрацыцы каляж. Аўтар Ірына Пуставалава.

У Беларусі запрацавалі чат-боты для пацярпелых ад хатняга гвалту і сьведак гэтага правапарушэньня. Чат-боты стварылі на замову грамадзкага абʼяднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы».

Дзе знайсьці чат-бот? Чат-бот «Помощь пострадавшим от домашнего насилия» працуе ў Telegram (@HelpHotlineBot). і на сайце www.genderperspectives.by.

Чым дапаможа чат-бот? Чат-бот падкажа адрасы і тэлефоны арганізацый, якія займаюцца праблемамі хатняга гвалту. Усе лякацыі інтэграваны з сэрвісам «Яндекс. Карты», сказала Свабодзе піяр-мэнэджэрка «Гендэрных пэрспэктыў» Сьвятлана Мацкевіч. З дапамогай чат-боту можна знайсьці:

  • прытулак для ахвяр хатняга гвалту;
  • псыхалягічную дапамогу;
  • сацыяльную дапамогу;
  • надзвычайную дапамогу;
  • юрыдычную дапамогу.

Навошта гэты чат-бот? Чат-бот распрацоўвалі супольна з агульнанацыянальнай гарачай лініяй для ахвяр хатняга гвалту. Паводле Мацкевіч, ахвяры хатняга гвалту прасьцей знайсьці інфармацыю ў інтэрнэце, напісаць пра неабходнасьць дапамогі, чым патэлефанаваць на гарачую лінію. Мацкевіч запэўніла, што адміністратары чат-боту ня будуць ведаць, хто менавіта да іх зьвярнуўся.

Як удасканаляць сэрвіс? Сэрвіс пачаў паўнавартасна працаваць 28 лістапада. Распрацоўшчыкі і «Гендэрныя пэрспэктывы» будуць яго ўдасканальваць. Стваральнікі чат-боту думалі пра пашырэньне на Viber, але там цяжка ствараць падобныя прадукты без пацьверджаньня мэсэнджэру, сказала Мацкевіч. Калі гэты працэс спросьцяць, стварыць чат-бот у Viber ня будзе праблемай, бо альгарытмы ўжо распрацавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG