Суд Ушацкага раёну 16 кастрычніка абвясьціў прысуд менчуку і дзьвюм сёстрам з Наваполацку, якіх абвінавачвалі ў пэдафіліі. Усім траім прысудзілі па 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны.
У чым абвінавачвалі?
Паводле сьледчых, мужчына летам 2015 году пазнаёміўся пад Ушачамі зь дзьвюма жанчынамі і іхнымі дачкамі 2011 і 2013 гадоў нараджэньня, у наступным годзе прапанаваў жанчынам «прадставіць іхных дзяцей для выкарыстаньня ў вырабе парнаграфіі», за што плаціў «грашовымі сродкамі і прадуктамі харчаваньня». Да 2018 году мужчына зьняў «некалькі дзясяткаў» порнаролікаў.
Мужчына ня толькі прадаваў зьнятыя відэа на порнасайтах, але і прапаноўваў «выкарыстаньне дзяцей з мэтай сэксуальнай эксплюатацыі».