Жывы эфір, прысьвечаны Дню Волі, з навінамі і ўключэньнямі.
Чаму ўлады забаранілі сёлета сьвяткаваньне Дня волі? Ці стала гэтае сьвята народным, ці адбылося зь ім тое ж, што адбылося зь бел-чырвона-белым сьцягам?Гэтыя тэмы ў Клюбе Свабоды абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Беларуская Народная Рэспубліка — БЭ-ЭН-ЭР. А на заходніх мовах прыметнік „народная“ найлепш перадаваць як „дэмакратычная“. Прынамсі ня будзе сугучнасьці з „ДНР-ЛНР“.
Дзень Волі ў Горадні плянуюць адзначыць у Калоскім парку 21 сакавіка. Арганізатары хочуць зьмяніць звычайны фармат мерапрыемства.
Арганізатары патрабавалі скасаваць дамову зь міліцыяй празь няякасную ахову акцыі. Абгрунтаваньнем стаў факт затрыманьня падчас акцыі апазыцыянэраў Зьмітра Дашкевіча і Віталя Рымашэўскага «людзьмі ў цывільным».
Міліцыю не пыталі, але яна адказала, што адмаўляецца разглядаць зварот па сутнасьці.
«Калі мяне затрымлівалі і калі адпускалі, ніхто не прадстаўляўся».
Рашэньне зьвязана з выкраданьнем «людзьмі ў цывільным» Зьмітра Дашкевіча і Віталя Рымашэўскага, забаронай выходзіць з агароджанай тэрыторыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і «маніпуляцыяй з колькасьцю ўдзельнікаў».
Суд Цэнтральнага раёну аштрафаваў на 1020 рублёў сустаршыню руху салідарнасьці «Разам» Алену Талстую за акцыю на Кастрычніцкай плошчы Менску 25 сакавіка. Пастанову вынесла судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Незадаволеная частка грамадзтва разглядае Дзень Волі ня столькі як сымбаль беларускага нацыяналізму, колькі як знак альтэрнатывы.
Афіцыйныя выданьні праігнаравалі канцэрты ў Горадні і Менску, а таксама хапун 25 сакавіка.
Апошні раз беларускі ўрад у эміграцыі даваў узнагароды «сябрам Беларусі» больш за 70 гадоў таму, цяпер такую практыку вырашылі аднавіць.
А 21-50 25 сакавіка ў Менску схапілі жанчыну, якая ішла па праспэкце Незалежнасьці зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Сьвяткаваньне 23 і 24 сакавіка, спроба сьвяткаваньня і хапун 25-га. Што было, з фота і відэа.
А 21-й гадзіне 25 сакавіка з Цэнтральнага РУУС вызвалілі васьмёх затрыманых на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Двух менчукоў, якія вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі з вокнаў кватэраў у цэнтры Менску, папрасілі іх зьняць. Яны зьнялі.
Да такой формы сьвяткаваньня заклікалі арганізатары канцэртаў #БНР100 у Менску і #БНР101 у Горадні — каманда на чале з Паўлам Белавусам, Антонам Матолькам і Эдуардам Пальчысам.
Вольскі, Варашкевіч, Вайцюшкевіч і Аракелян анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца па пешаходных вуліцах, могуць мець пры сабе музычныя інструмэнты.
Зьмітра Дашкевіча 25 сакавіка не прывезьлі ў суд. Увесь дзень Наста Дашкевіч, жонка экс-старшыні Маладога фронту, прачакала мужа каля суду Цэнтральнага раёну.
Увечары 25 сакавіка ў цэнтры Менску затрымалі мінімум 12 чалавек чалавек. Цягам дня ў цэнтры гораду стаялі аўтазакі, вуліцы патрулявалі сілавікі.
Ніякіх акцыяў на дзень або вечар 25 сакавіка ў Менску не анансавалі, але ў цэнтры сталіцы дзяжураць аўтазакі і «людзі ў цывільным». Лявон Вольскі зь сябрамі зьбіраюцца тым часам прагуляцца з музычнымі інструмэнтамі па пешаходных вуліцах.
Ніякіх акцыяў на дзень або вечар 25 сакавіка ў Менску не анансавалі, але ў цэнтры сталіцы дзяжураць аўтазакі і «людзі ў цывільным». Лявон Вольскі зь сябрамі зьбіраліся прагуляцца з музычнымі інструмэнтамі па пешаходных вуліцах.
Як растлумачыла Алена Талстая, яна прыкавала сябе кайданкамі да слупа, бо «Дзень Волі — у няволі», акцыя — адказ на затрыманьні 24 сакавіка. Актывістку затрымалі.
Просяць не называць Кіеўскі сквэр «нягоднай пляцоўкай».
Цягам 25 сакавіка ў цэнтры Менску стаяць аўтазакі, вуліцы патрулююць супрацоўнікі міліцыі.
Беларусы адгукнуліся на заклік арганізатараў сьвяткаваньняў 101-й гадавіны незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Горадні і Менску адзначыць Дзень Волі вывешваньнем нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў на бачных месцах.
Свабода сабрала знакавыя падзеі 1917-1925 гадоў на стужцы часу.
Санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшоў 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры.
У Кіеўскім сквэры Менску 24 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі, якое наведалі некалькі тысяч чалавек. Свабода вяла жывую відэа- і тэкставую трансьляцыю сьвяточнага канцэрту.
Горадзенскі Pizza Truck зрабіў піцу з Пагоняй да Дня Волі. Аўтар твору піцыёля Павел Максімчык рабіў яе паўтары гадзіны.
Яго зьвялі «людзі ў цывільным», пасадзілі ў аўтобус, тэлефон Рымашэўскага недасяжны, іншыя арганізатары ня могуць высьветліць, што зь ім.
Дашкевіч у Ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Чакаецца, што заўтра над ім адбудзецца суд.
А 13-й гадзіне ў Менску пачынаецца санкцыянаваны мітынг-канцэрт, прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю, якая пачнецца а 13-й гадзіне.
У гонар Дня Волі беларусы ЗША 23 сакавіка правялі мітынг ля беларускага кансуляту ў нью-ёркскім Мангэтане.
Радыё Свабода палічыла ўдзельнікаў вулічных акцыяў на Дзень Волі ў 2000-2018 гадах і затрыманых падчас іх.
23 сакавіка ў Горадні адбылося сьвяткаваньне Дня Волі. Паводле арганізатараў, канцэрт наведалі 3-5 тысяч чалавек. Свабода паглядзела, што посьцілі ў Instagram удзельнікі сьвяткаваньня.
У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі.
«Чаму раней хадзілі больш „радыкальна“ па праспэктах? Бо не было магчымасьці сабрацца ў цэнтры гораду, ля Опэрнага тэатру, каб годна адсьвяткаваць Дзень Волі»
Навукоўца Андрэ Бёма разам з жонкай Аленай і дзецьмі 22 сакавіка не пусьцілі ў Беларусь. Сямʼя ехала з Украіны. Алена родам зь Беларусі, тут жывуць яе бацькі.
У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка праходзіць сьвяткаваньне Дня Волі. Акцыю дазволілі мясцовыя ўлады.
Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю з Калоскага парку ў Горадні. Стрым пачнецца апоўдні.
25 сакавіка 1918 году падпісаная гістарычная Ўстаўная Грамата, якая абвяшчала незалежнасьць БНР. Свабода ўзгадвае, чым былі адметныя сьвяткаваньні ў розныя гады.
Калі «Звязда» выходзіла з «Пагоняй» замест зоркі? Хто ўжываў Дзень Волі ў іміджавай рэкляме? Калі «камсамольцы» хадзілі на Чарнобыльскі шлях? Бонусам: Пазьняк пра эротыку, Саладуха пра 80-я, «Знамя юности» пра пэйджэры.
Летась у сьнежні «Арт Сядзіба» абвясьціла краўдфандынг на сьвяткаваньне Дня Волі -— 2019. 19 сакавіка арганізатары кампаніі #БНР101 заявілі, што асноўная акцыя пройдзе ў Горадні 23 сакавіка. Свабода паглядзела, колькі грошай на гэта сабралі.
23 сакавіка ў Калоскім парку адбудзецца канцэрт да Дня Волі, акцыя ўзгодненая з гарадзкімі ўладамі. За дзень да падзеі арганізатары пачалі ўсталёўваць сцэну і агароджу.
23 сакавіка сьвяточны канцэрт пройдзе ў Калоскім парку ў Горадні. Акцыя дазволеная.
Беларускі гурт Nizkiz адкрые канцэрт на Дзень Волі ў Горадні 23 сакавіка. Выступ музыкаў пачнецца а 13:00.
Менгарвыканкам адмовіўся ўсталяваць раней узгодненую мэмарыяльную дошку на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Загрузіць яшчэ