Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка прыкавала сябе да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. ФАТАФАКТ


Актывістка Алена Талстая прыкавала сябе да слупу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску
Актывістка Алена Талстая прыкавала сябе да слупу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску

Як растлумачыла Алена Талстая, яна прыкавала сябе кайданкамі да слупа, бо «Дзень Волі — у няволі», акцыя — адказ на затрыманьні 24 сакавіка. Да актывісткі падышлі міліцыянты, праверылі дакумэнты, перакусілі ланцуг кайданкоў адмысловым інструмэнтам і затрымалі яе менш як праз 10 хвілінаў пасьля пачатку акцыі.

Апэратыўна атрымаць камэнтар менскай міліцыі не ўдалося.

Вуліца Валадарскага застаўленая аўтазакамі ад праспэкту Незалежнасьці.

Аўтазакі на вуліцы Валадарскага
Аўтазакі на вуліцы Валадарскага

Абноўлена 21:51: Алену Талстую пакінулі на ноч на Акрэсьціна.

Што важна ведаць пра Дзень Волі — 2019

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG