Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адсьвяткавалі Дзень Волі. Самае галоўнае


Сьвяткаваньне Дня Волі ў Горадні, 23 сакавіка
Сьвяткаваньне Дня Волі ў Горадні, 23 сакавіка

У Калоскім парку Горадні 23 сакавіка адбылося сьвяткаваньне Дня Волі, якое наведалі некалькі тысяч чалавек. Свабода вяла жывую відэа- і тэкставую трансьляцыю сьвяточнага канцэрту.

Хто арганізаваў? Агулам у арганізацыі ўзялі ўдзел 70 чалавек, сказаў адзін з арганізатараў Вадзім Саранчукоў. Сярод іх сябры Партыі БНФ, «Арт Сядзібы», блогеры Антон Матолька і Эдуард Пальчыс, бізнэсовец Павал Белавус.

Хто сьпяваў? Лявон Вольскі і Зьміцер Вайцюшкевіч, гурты Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу», Dzieciuki.

Юры Стыльскі на канцэрце да Дня Волі ў Горадні, 23 сакавіка
Юры Стыльскі на канцэрце да Дня Волі ў Горадні, 23 сакавіка

Колькі людзей прыйшло? Паводле арганізатараў, ад 3 да 5 тысяч чалавек.

Пляцоўка ля сцэны канцэрту на Дзень Волі ў Горадні, 23 сакавіка
Пляцоўка ля сцэны канцэрту на Дзень Волі ў Горадні, 23 сакавіка

Колькі затрымалі? Ніводзін з удзельнікаў ці арганізатараў ня быў затрыманы.

Што важна ведаць пра Дзень Волі — 2019

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG