Арганізатары былі гатовыя і да горшага: бывала, што акцыі на Дзень Волі праходзілі пад сьнегам.
Чыноўнікі не дазволілі пікет у цэнтры гораду, але прапанавалі перанесьці яго на вызначаную імі пляцоўку ўдалечыні ад людных вуліц.
Запрашэньні выступіць на канцэрце ў гонар 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі з фэйкавай пошты атрымалі прадстаўнікі пракрамлёўскіх арганізацый і чарнасоценцы.
Тым ня менш арганізатары сьвяточных мерапрыемстваў да 100-годзьдзя БНР у Горадні ўпэўненыя, што правядуць урачыстасьці на належным узроўні.
Арганізатары сьвяткаваньня 100 год БНР у Гомлі вызначыліся з пляцоўкай для сьвяточнага канцэрту.
Дачка славутага сьпевака ўжо мае альбом уласных запісаных песень, але на канцэрце #БНР100 выканае гіты бацькі, якога не адпусьцілі зь беластоцкага канцэрту.
Віцебская міліцыя патрабуе з арганізатараў акцыі да 100-годзьдзя БНР амаль 60 рублёў за працу кожнага міліцыянта.
Паплечнікі Міколы Статкевіча яшчэ ня маюць адказу ад менскіх уладаў наконт «Маршу годнасьці і волі» 25 сакавіка ў Менску. Хоць пяць дзён, у якія рашэньне мусіць быць абешчана, заканчваюцца якраз сёньня
У кніжнай сэрыі «Бібліятэцы Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла другое, дапоўненае выданьне ўспамінаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы «Дарога. Стоўпцы — Капэнгагэн — Парыж — Мадрыд — Варшава — Менск».
«У выпадку адмовы грамадзяніна ад асабістагаагляду альбо ад агляду наяўных пры ім рэчаў ён не дапускаецца ў месца правядзеньня масавага мерапрыемства».
25 сакавіка беларусы Швайцарыі маюць ажыцьцявіць вандроўку ў Альпы, дзе ў гонар сотых угодак абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ўстановяць бел-чырвона-белы сьцяг.
«Я гляджу на гэта з пункту гледжаньня таго, што гэта мерапрыемства, якое арганізоўваецца на тэрыторыі раёну. І я павінен забясьпечыць парадак у межах сваіх абавязкаў».
24 сакавіка 2018 году пройдзе ўрачыстае паседжаньне грамадзкасьці з канцэртам і прыёмам, прысьвечанае стагодзьдзю абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
На ёй дэманструюцца фатаздымкі Ўладзімера Сапагова зь сьвяткаваньня 80-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску.
Калі маеце дапаўненьні да мапы або хочаце анансаваць імпрэзу, пішыце на адрас rferl.minsk@gmail.com.
Ці будзе малітва асобнай па завяршэньні эўхарыстыі, ці будзе адным з заклікаў да вернікаў, пакуль ня вырашана. У некаторых парафіях заплянаваная асобная імша за Беларусь. Кожны сьвятар, верагодна, будзе сам прымаць рашэньні па сваёй парафіі.
«Няма сэнсу і часу надалей хадзіць і кланяцца ўладам. Калі ўжо адзін раз не дазволілі ўрачыста нагадаць гараджанам, як нараджалася беларуская дзяржаўнасьць, то пазыцыі сваёй ня зьменяць».
Паводле афіцыйных зьвестак, за межамі Беларусі пражывае блізу 3,5 мільёна беларусаў, дзейнічае больш за 200 нацыянальна-культурных аб’яднаньняў.
Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў правесьці ў горадзе 25 сакавіка канцэрт і мітынг да 100-годзьдзя незалежнасьці БНР. Арганізатары сьвяткаваньняў кажуць пра магчымую адмену мерапрыемства праз адсутнасьць грошай.
Мэмарыяльную дошку на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрыюць 23 сакавіка. Адрас — Валадарскага, 9.
Таварыства беларускай мовы і Радыё Свабода запрашаюць на прэзэнтацыю найноўшага выданьня ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе»
Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім 18 сакавіка вылятае ў Лёндан на запрашэньне Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.
У інтэрвію Свабодзе гісторык Алесь Краўцэвіч патлумачыў, чаму аддае перавагу малалікаму шэсьцю на Дзень Волі перад шматтысячным канцэртам.
У Беларусі распрацаваная мабільная праграма «BNR100» — аўдыягід па менскіх мясьцінах, зьвязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пляцоўка ў Калоскім парку Горадні, адведзеная ўладамі для правядзеньня мітынгу-канцэрту 25 сакавіка, ня мае падводу электрычнага кабелю. Гэта ўскладніць правядзеньне канцэрту, кажуць арганізатары.
На мапе пазначана дванаццаць месцаў другой сталіцы БНР, зьвязаных са станаўленьнем беларускае дзяржаўнасьці.
2018 год у Магілёве пройдзе пад знакам юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта заявілі прадстаўнікі грамадзкіх і палітычных арганізацый гораду, якія на працягу некалькіх месяцаў рыхтавалі сьвяточныя імпрэзы. 15 сакавіка на прэсавай канфэрэнцыі працоўная група расказала пра іх.
Як будзе дзейнічаць сталічная міліцыя падчас дазволенага гарадзкімі ўладамі 25 сакавіка мітынгу-канцэрту з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі?
25 сакавіка ў Менску будзе ня проста «культурнае мерапрыемства». Паводле таго, што сёньня вядома, мае адбыцца менавіта эпахальная падзея, якой ня бачыць беластоцкі гісторык Алег Латышонак.
Напярэдадні стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі зьявілася сэрыя відэа зь вершамі, прысьвечанымі БНР і незалежнасьці.
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук пачала працу Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «БНР у гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці». На пленарным паседжаньні і ў сэкцыях будзе заслухана 50 дакладаў.
«Там пішуць, што няма магчымасьці прадставіць залю, якую мы просім, гарадзкі Дом культуры, і іншага нічога не прапануюць. Гэта значыць, што не дазволілі адзначыць».
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук распачалася двухдзённая навукова-практычная канфэрэнцыя, прысьвечаная сотым угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
На канцэрце маюць выступіць гурты :B:N:, Re1ikt, CadCoddeu, Zolki Band і «Спрат». Акрамя музыкі, на сьвяце плянуецца кірмаш, майстар-клясы рамесьнікаў, фотазона і іншыя забавы, перад канцэртам пройдзе сьвяточны мітынг.
«Праграма падрыхтаваная на 500 чалавек, мы ня можам мяняць усё ў апошні момант».
Akute, Dzieciuki, Amaroka, «Мутнаевока», «Разьбітае сэрца пацана», Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Юры Стыльскі… І Лявон Вольскі праз тэлемост. Ня будзе Міхалка і Саладухі
Канцэрт заплянаваны на 16-ю гадзіну ў вялікай залі гісторыка-мастацкага музэю. За першую частку канцэрту адказваюць гарадзкія ўлады, другую частку правядуць незалежныя актывісты.
«Я разумею, што гэта ня тое самае, што быць на гэтым канцэрце асабіста, але, перабраўшы ўсе варыянты, хачу ўзяць удзел хаця б такім чынам»
У экспазыцыю ўключаныя ўнікальныя прадметы: ІІІ Устаўная грамата, арыгінальныя сьпісы дэлегатаў першага Ўсебеларускага народнага сходу 1917 году, дакумэнты Народнага Сакратарыяту і Рады Народных Міністраў БНР, пячатка Рады БНР, якую насіў Вацлаў Ластоўскі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў тых падзей.
Пра тое, як у сталіцы Латвіі сьвяткуецца юбілей абвяшчэньня незалежнасьці БНР, Свабодзе распавёў дзяяч беларускай дыяспары з Рыгі мастак Вячка Целеш.
25 сакавіка ў катэдральных касьцёлах Менску і Магілёва будуць маліцца за Беларусь.
Канцэрт санкцыянаваны ўладамі, запрошаны гурт N.R.M. зь Пітам Паўлавым.
Берасьцейскі гарвыканкам ухваліў заяўку на правядзеньне сьвяточнага фэсту 25 сакавіка, але перанёс мерапрыемства на іншую пляцоўку.
Сьвяткаваньне 25 сакавіка сотых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР на пляцоўцы перад менскай опэрай ня выкліча зьменаў у працы тэатру.
Горадзенскі гарвыканкам ухваліў заяўку на сьвяточны канцэрт-мітынг 25 сакавіка ў Калоскім парку Горадні.
«На надвор’е мы паўплываць ня можам, але будзем падладжвацца. Нам будзе ставіць абсталяваньне вельмі сур’ёзная кампанія, якая ставіць на самыя топавыя фэстывалі і канцэрты»
У менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку ў гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў. Помнік адкрывала стрыечная пляменніца Луцкевічаў Маргарыта Сяргееўна Пярова.
Ён адзначае, што на ўжо санкцыянаваным мітынгу-канцэрце ля Опэрнага тэатру «дазволеныя лёзунгі і выступы толькі на сьвяточную тэму», але «ў соты Дзень Волі кожны мае права вольна выказвацца па пытаньнях, што яго турбуюць».
У «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка зьявіўся генэральны партнэр. Ім стала беларускае незалежнае інфамагенцтва БелаПАН.
Сьвятлана Баранкоўская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу мастакоў, рыхтуе адмысловую працу на выставу да 100-годзьдзя БНР.
Загрузіць яшчэ