У «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка зьявіўся генэральны партнэр. Ім стала беларускае незалежнае інфамагенцтва БелаПАН.
Сьвятлана Баранкоўская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу мастакоў, рыхтуе адмысловую працу на выставу да 100-годзьдзя БНР.
Заяўнікі мітынгу і арганізатары канцэрту да 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску сустрэліся 12 сакавіка з прадстаўнікамі ГУУС Менгарвыканкаму.
Працоўны варыянт мэмарыяльнай дошкі, якую актывісты маюцца ўсталяваць на будынку ў Менску, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, дастаўлены ліцейны цэх. Праз тыдзень бронзавы знак будзе гатовы.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла ў парлямэнце Канады з нагоды 100-х угодкаў БНР.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ вядзе перамовы зь Менгарвыканкамам наконт усталяваньня памятнага каменя ў сквэры каля тэатру імя Янкі Купалы.
Пакуль адны замаўляюць столікі ў кавярнях, каб 25 сакавіка пасьля публічных урачыстасьцяў прыватна адзначыць Сьвята Незалежнасьці, іншыя актыўна крытыкуюць супрацу грамадзкасьці зь дзяржавай у справе сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР. Прапануем самыя характэрныя матывы для скепсісу, узятыя са СМІ і сацыяльных сетак.
У менскім парку імя Янкі Купалы ўсталявалі памятны знак у гонар Антона і Івана Луцкевічаў.
Радыё Свабода публікуе тэкст Яна Леановіча, дасланы на конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР».
Актывісты Моладзі БНФ прапанавалі БРСМ далучыцца да сьвяточнага канцэрту 25 сакавіка ля Опэрнага тэатру ў Менску.
Таксама ёсьць заяўкі на сьвяточныя мітынгі ў Берасьці і Горадні, дазволены канцэрт у Менску 25 сакавіка і мітынг 24 сакавіка.
Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы, культуры і ў справах моладзі Горадзенскага аблвыканкаму разаслала лісты ва ўсе раённыя музэі з рэкамэндацыяй правесьці творчыя мерапрыемствы да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР 25 сакавіка.
Канцэрт у Мазыры заплянаваны ўжо даўно, тлумачыць Азізбекян, і ніякіх зьмены ў графіку канцэртаў ужо немагчымыя. Тым больш, як ён кажа, канцэрт — гэта ня проста «прыехаць, выйсьці на сцэну і адсьпяваць».
Пададзеная новая заяўка на сьвяточнае шэсьце 25 сакавіка ў Менску ад плошчы Якуба Коласа да сквэру Янкі Купалы.
Будуць гурты Amaroka, Dzieciuki, «Крама» і Пётра Клюеў; імаверна, выступяць Лявон Вольскі, гурты Akute, Neruo Dubel і J:Морс. Таксама запрашалі Аляксандра Сададуху, але ён «зьвязаўся зь людзьмі, якія сказалі, што ня трэба там быць».
Госьць «Інтэрвію тыдня» — грамадзкая актывістка, рэжысэрка дакумэнтальнага кіно Вольга Мікалайчык. Яна адказвае на пытаньне, чаму неабходна шэсьце пратэсту на 25 сакавіка, тлумачыць, за што яе назвалі «сукай», і заяўляе, што людзі шануюць толькі тых, хто выходзіць на акцыі.
Менскі гарвыканкам даў дазвол Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ на правядзеньне 24 сакавіка сьвяточнага мерапрыемства, прысьвечанага стогадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, гаворыцца на сайце «Беларуская салідарнасьць».
Кірыл Якімовіч — экстрэмал, патрыёт, прадпрымальнік. Да 100 угодкаў БНР ён зварыў у Чэхіі адмысловае юбілейнае піва. А цяпер сам-адзін перасякае на лыжах Ісьляндыю зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Працоўная група па правядзеньні шэсьця на Дзень Волі вызначыла час і маршрут дэманстрацыі 25 сакавіка ў Менску.
Амаль дакладна Amaroka, Dzieciuki, Krama і Пятро Клюеў. Хутчэй за ўсё, J:Морс і Neruo Dubel. Лявону Вольскаму і гурту Akute, магчыма, давядзецца выступаць у адзін дзень у двух гарадах.
Радыё Свабода публікуе тэкст прафэсара Міколы Савіцкага дасланы на конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР».
Аргкамітэт сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці БНР падзяліўся на дзьве працоўныя групы, якія будуць паасобку займацца арганізацыяй канцэрту і правядзеньнем шэсьця.
Паводле Зьмітра Бандарчука, сябра кампаніі «Гавары праўду», які 5 сакавіка меў размову з намесьнікам старшыні Горадзенскага гарвыканкаму, улады прынцыпова даюць дазвол на правядзеньне ўрачыстасьцяў 25 сакавіка.. Прадстаўнікоў аргкамітэту, якія падавалі заяўку, запрасілі на 12 сакавіка ў гарвыканкам абмеркаваць фармат адзначэньня 100-х угодкаў БНР.
У Берасьці падалі заяўку на правядзеньне 25 сакавіка мітынгу і вулічнага фэсту ў цэнтры гораду з канцэртам, пляцоўкамі рамесьнікаў, майстар-клясамі і фатазонамі.
Аргкамітэт сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР шукае афіцыйнага спонсара для ўрачыстых імпрэзаў 25 сакавіка. Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін зь сябраў аргкамітэту блогер Эдуард Пальчыс.
1 сакавіка кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму дало дазвол на ўстаноўку мэмарыяльнай дошкі на вуліцы Валадарскага, 9, дзе 25 сакавіка 1918 годзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
У Менску прайшоў круглы стол «Незалежная і вольная: БНР без фальшаваньня і мітаў». Гісторыкі на падставе фактаў разважалі, наколькі рэальны быў дзяржаўны праект БНР, як уплываў на пакаленьні, як баяліся яго камуністычныя ўлады.
Прадстаўнік «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель мяркуе, што 25 сакавіка ў Менску пройдзе і мітынг-канцэрт ля Опэрнага тэатру, і сьвяточнае шэсьце па праспэкце Незалежнасьці ад плошчы Якуба Коласа.
Сотую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гомлі адзначаць сьвяточным канцэртам і гістарычнай экскурсіяй па мясьцінах, зьвязаных з тагачаснымі падзеямі й асобамі.
Ці падмануць улады арганізатараў мітынгу-канцэрту? Ці будуць біць удзельнікаў шэсьця? Ці адбыўся раскол апазыцыі? Па гэтых пытаньнях у Праскім акцэнце спрачаюцца палітычныя аналітыкі Аляксандар Фядута, Віталь Цыганкоў і Арцём Шрайбман. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
У 14 гадзін 4 сакавіка агульны памер ахвяраваньняў дасягнуў 17672 рублёў, арганізатары абазначылі суму ў 35 тысяч.
Зьмена пакаленьняў няўмольна крочыць па Беларусі. На пэнсію пачынаюць сыходзіць тыя, каму ў год вяртаньня незалежнасьці ня было і сарака гадоў. І праўладнікі, і апазыцыянэры. На сцэну пачынаюць уваходзіць пазаўчорашнія дзеці. Невядома, ці будуць яны лепшымі. Але яны дакладна будуць іншымі.
Як беспамылкова трапіць у месцы зьвязаныя з абвяшчэньнем БНР, або на магілу Рамана Скірмунта на Палесьсі ці Міколы Абрамчыка ў Парыжы? У гэтым дапаможа гістарычныя мапа на базе GoogleMaps, якую стварыў менскі блогер.
Кампанія збору сродкаў талакой паставіла абсалютны рэкорд для Беларусі — за тры гадзіны неабыякавыя грамадзяне сабралі больш за 3 тысячы даляраў, 100% заяўленай сумы.
Дызайнэр Аляксандар Чабатароў прадставіў альтэрнатыву зацьверджанай Нацыянальным аргкамітэтам эмблеме сьвяткаваньня сотых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Беларускія гісторыкі правялі ў Менску круглы стол, падчас якога абмеркавалі стан ведаў пра стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама прэзэнтавалі свой калектыўны твор — манаграфію «Шляхамі БНР. Да стагодзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі».
Гарадзкая ўправа Таронта адмовіла беларусам Канады вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг у гонар стагодзьдзя БНР. Згуртаваньне беларусаў Канады прасіла ўлады сталіцы рэгіёну Антарыё вывесіць нацыянальны сьцяг 25 сакавіка.
І канцэрт, і шыльда, і сымболіка — проста нязвыкла, што ўсё гэта ўлады дазволілі так лёгка і хутка, амаль як у казцы. Воўк у лесе здох... Дык што гэта было?
Ммітынг ля Опэрнага тэатру мае пачацца а 14-й гадзіне 25 сакавіка, пасьля плянукцца канцэрт з удзелам Лявона Вольскага і іншых. На арганізацыю канцэрту сабрана крыху больш за палову зь неабходных 20 тысяч рублёў.
1 сакавіка менскія ўлады далі дазвол на ўстаноўку мэмарыяльнай дошкі па адрасе вуліца Валадарскага, 9, дзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак адразу ж паўсталі дзьве праблемы.
На сайце Talaka.by на момант публікацыі сабрана 44% ад неабходнай для арганізацыі канцэрту сумы, амаль 9000 рублёў. Арганізатары атрымаюць усе сабраныя грошы, нават калі 100% не набярэцца — або калі набярэцца больш за 100%.
Лявон Вольскі, «Крама», Neuro Dubel і «Дзецюкі» пагадзіліся выступіць на канцэрце ў гонар стагодзьдзя Беларускай народнай рэспублікі.
У студыі Свабоды арганізатары сьвяткаваньняў Зьміцер Дашкевіч, Павал Белавус і Аляксей Янукевіч распавядаюць пра прапанаваны ўладамі варыянт адзначэньня 100 год БНР.
Да ўдзелу запрашаюць аўтараў узростам да 35 гадоў, якія пішуць паэзію, прозу, эсэ і драматургію на гістарычную тэматыку. Творы можна прысылаць да 1 жніўня.
Сёлета 28 лютага быў устаноўлены рэкорд: адразу два міністры выказаліся пра БНР. Афіцыйныя асобы Беларусі амаль ніколі ня згадваюць БНР, але бываюць выключэньні. Ускосна пра БНР казаў нават Лукашэнка.
Радыё Свабода абвяшчае конкурс тэкстаў да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як растлумачыў Рымашэўскі Свабодзе, такая прапанова паступіла ў вуснай форме, неафіцыйна. Але аргкамітэт будзе разглядаць прапанову. Магчыма, рашэньне будзе цягам тыдня.
Прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту адзначэньня сотай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі расказалі 21 лютага пра пляны замежных дыяспараў.
«Арт-сядзіба» заплянавала на 21 лютага бясплатны канцэрт, экскурсію-вандроўку, а таксама сымбалічную акцыю, зьвязаную з БНР. Зьміцер Дашкевіч будзе зьбіраць подпісы за беларускую адукацыю. Таксама будуць дыктоўкі і лекцыі.
Удзельнікі «Сьвята роднай мовы», якое пройдзе ў менскім клюбе «Грай» 21 лютага, змогуць падпісаць копію Першай Устаўной граматы БНР.
Загрузіць яшчэ