Калі маеце дапаўненьні да мапы або хочаце анансаваць імпрэзу, пішыце на адрас rferl.minsk@gmail.com.
Ці будзе малітва асобнай па завяршэньні эўхарыстыі, ці будзе адным з заклікаў да вернікаў, пакуль ня вырашана. У некаторых парафіях заплянаваная асобная імша за Беларусь. Кожны сьвятар, верагодна, будзе сам прымаць рашэньні па сваёй парафіі.
«Няма сэнсу і часу надалей хадзіць і кланяцца ўладам. Калі ўжо адзін раз не дазволілі ўрачыста нагадаць гараджанам, як нараджалася беларуская дзяржаўнасьць, то пазыцыі сваёй ня зьменяць».
Паводле афіцыйных зьвестак, за межамі Беларусі пражывае блізу 3,5 мільёна беларусаў, дзейнічае больш за 200 нацыянальна-культурных аб’яднаньняў.
Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў правесьці ў горадзе 25 сакавіка канцэрт і мітынг да 100-годзьдзя незалежнасьці БНР. Арганізатары сьвяткаваньняў кажуць пра магчымую адмену мерапрыемства праз адсутнасьць грошай.
Мэмарыяльную дошку на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрыюць 23 сакавіка. Адрас — Валадарскага, 9.
Таварыства беларускай мовы і Радыё Свабода запрашаюць на прэзэнтацыю найноўшага выданьня ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе»
Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім 18 сакавіка вылятае ў Лёндан на запрашэньне Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.
У інтэрвію Свабодзе гісторык Алесь Краўцэвіч патлумачыў, чаму аддае перавагу малалікаму шэсьцю на Дзень Волі перад шматтысячным канцэртам.
У Беларусі распрацаваная мабільная праграма «BNR100» — аўдыягід па менскіх мясьцінах, зьвязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пляцоўка ў Калоскім парку Горадні, адведзеная ўладамі для правядзеньня мітынгу-канцэрту 25 сакавіка, ня мае падводу электрычнага кабелю. Гэта ўскладніць правядзеньне канцэрту, кажуць арганізатары.
На мапе пазначана дванаццаць месцаў другой сталіцы БНР, зьвязаных са станаўленьнем беларускае дзяржаўнасьці.
2018 год у Магілёве пройдзе пад знакам юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта заявілі прадстаўнікі грамадзкіх і палітычных арганізацый гораду, якія на працягу некалькіх месяцаў рыхтавалі сьвяточныя імпрэзы. 15 сакавіка на прэсавай канфэрэнцыі працоўная група расказала пра іх.
Як будзе дзейнічаць сталічная міліцыя падчас дазволенага гарадзкімі ўладамі 25 сакавіка мітынгу-канцэрту з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі?
25 сакавіка ў Менску будзе ня проста «культурнае мерапрыемства». Паводле таго, што сёньня вядома, мае адбыцца менавіта эпахальная падзея, якой ня бачыць беластоцкі гісторык Алег Латышонак.
Напярэдадні стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі зьявілася сэрыя відэа зь вершамі, прысьвечанымі БНР і незалежнасьці.
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук пачала працу Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «БНР у гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці». На пленарным паседжаньні і ў сэкцыях будзе заслухана 50 дакладаў.
«Там пішуць, што няма магчымасьці прадставіць залю, якую мы просім, гарадзкі Дом культуры, і іншага нічога не прапануюць. Гэта значыць, што не дазволілі адзначыць».
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук распачалася двухдзённая навукова-практычная канфэрэнцыя, прысьвечаная сотым угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
На канцэрце маюць выступіць гурты :B:N:, Re1ikt, CadCoddeu, Zolki Band і «Спрат». Акрамя музыкі, на сьвяце плянуецца кірмаш, майстар-клясы рамесьнікаў, фотазона і іншыя забавы, перад канцэртам пройдзе сьвяточны мітынг.
«Праграма падрыхтаваная на 500 чалавек, мы ня можам мяняць усё ў апошні момант».
Akute, Dzieciuki, Amaroka, «Мутнаевока», «Разьбітае сэрца пацана», Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Юры Стыльскі… І Лявон Вольскі праз тэлемост. Ня будзе Міхалка і Саладухі
Канцэрт заплянаваны на 16-ю гадзіну ў вялікай залі гісторыка-мастацкага музэю. За першую частку канцэрту адказваюць гарадзкія ўлады, другую частку правядуць незалежныя актывісты.
«Я разумею, што гэта ня тое самае, што быць на гэтым канцэрце асабіста, але, перабраўшы ўсе варыянты, хачу ўзяць удзел хаця б такім чынам»
У экспазыцыю ўключаныя ўнікальныя прадметы: ІІІ Устаўная грамата, арыгінальныя сьпісы дэлегатаў першага Ўсебеларускага народнага сходу 1917 году, дакумэнты Народнага Сакратарыяту і Рады Народных Міністраў БНР, пячатка Рады БНР, якую насіў Вацлаў Ластоўскі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў тых падзей.
Пра тое, як у сталіцы Латвіі сьвяткуецца юбілей абвяшчэньня незалежнасьці БНР, Свабодзе распавёў дзяяч беларускай дыяспары з Рыгі мастак Вячка Целеш.
25 сакавіка ў катэдральных касьцёлах Менску і Магілёва будуць маліцца за Беларусь.
Канцэрт санкцыянаваны ўладамі, запрошаны гурт N.R.M. зь Пітам Паўлавым.
Берасьцейскі гарвыканкам ухваліў заяўку на правядзеньне сьвяточнага фэсту 25 сакавіка, але перанёс мерапрыемства на іншую пляцоўку.
Сьвяткаваньне 25 сакавіка сотых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР на пляцоўцы перад менскай опэрай ня выкліча зьменаў у працы тэатру.
Горадзенскі гарвыканкам ухваліў заяўку на сьвяточны канцэрт-мітынг 25 сакавіка ў Калоскім парку Горадні.
«На надвор’е мы паўплываць ня можам, але будзем падладжвацца. Нам будзе ставіць абсталяваньне вельмі сур’ёзная кампанія, якая ставіць на самыя топавыя фэстывалі і канцэрты»
У менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага знаку ў гонар ідэолягаў беларускай дзяржаўнасьці Антона і Івана Луцкевічаў. Помнік адкрывала стрыечная пляменніца Луцкевічаў Маргарыта Сяргееўна Пярова.
Ён адзначае, што на ўжо санкцыянаваным мітынгу-канцэрце ля Опэрнага тэатру «дазволеныя лёзунгі і выступы толькі на сьвяточную тэму», але «ў соты Дзень Волі кожны мае права вольна выказвацца па пытаньнях, што яго турбуюць».
У «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка зьявіўся генэральны партнэр. Ім стала беларускае незалежнае інфамагенцтва БелаПАН.
Сьвятлана Баранкоўская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу мастакоў, рыхтуе адмысловую працу на выставу да 100-годзьдзя БНР.
Заяўнікі мітынгу і арганізатары канцэрту да 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску сустрэліся 12 сакавіка з прадстаўнікамі ГУУС Менгарвыканкаму.
Працоўны варыянт мэмарыяльнай дошкі, якую актывісты маюцца ўсталяваць на будынку ў Менску, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, дастаўлены ліцейны цэх. Праз тыдзень бронзавы знак будзе гатовы.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла ў парлямэнце Канады з нагоды 100-х угодкаў БНР.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ вядзе перамовы зь Менгарвыканкамам наконт усталяваньня памятнага каменя ў сквэры каля тэатру імя Янкі Купалы.
Пакуль адны замаўляюць столікі ў кавярнях, каб 25 сакавіка пасьля публічных урачыстасьцяў прыватна адзначыць Сьвята Незалежнасьці, іншыя актыўна крытыкуюць супрацу грамадзкасьці зь дзяржавай у справе сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР. Прапануем самыя характэрныя матывы для скепсісу, узятыя са СМІ і сацыяльных сетак.
У менскім парку імя Янкі Купалы ўсталявалі памятны знак у гонар Антона і Івана Луцкевічаў.
Радыё Свабода публікуе тэкст Яна Леановіча, дасланы на конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР».
Актывісты Моладзі БНФ прапанавалі БРСМ далучыцца да сьвяточнага канцэрту 25 сакавіка ля Опэрнага тэатру ў Менску.
Таксама ёсьць заяўкі на сьвяточныя мітынгі ў Берасьці і Горадні, дазволены канцэрт у Менску 25 сакавіка і мітынг 24 сакавіка.
Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы, культуры і ў справах моладзі Горадзенскага аблвыканкаму разаслала лісты ва ўсе раённыя музэі з рэкамэндацыяй правесьці творчыя мерапрыемствы да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР 25 сакавіка.
Канцэрт у Мазыры заплянаваны ўжо даўно, тлумачыць Азізбекян, і ніякіх зьмены ў графіку канцэртаў ужо немагчымыя. Тым больш, як ён кажа, канцэрт — гэта ня проста «прыехаць, выйсьці на сцэну і адсьпяваць».
Пададзеная новая заяўка на сьвяточнае шэсьце 25 сакавіка ў Менску ад плошчы Якуба Коласа да сквэру Янкі Купалы.
Будуць гурты Amaroka, Dzieciuki, «Крама» і Пётра Клюеў; імаверна, выступяць Лявон Вольскі, гурты Akute, Neruo Dubel і J:Морс. Таксама запрашалі Аляксандра Сададуху, але ён «зьвязаўся зь людзьмі, якія сказалі, што ня трэба там быць».
Госьць «Інтэрвію тыдня» — грамадзкая актывістка, рэжысэрка дакумэнтальнага кіно Вольга Мікалайчык. Яна адказвае на пытаньне, чаму неабходна шэсьце пратэсту на 25 сакавіка, тлумачыць, за што яе назвалі «сукай», і заяўляе, што людзі шануюць толькі тых, хто выходзіць на акцыі.
Загрузіць яшчэ