Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе ўлады і мясцовыя актывісты зладзяць канцэрт да #БНР100


Мясцовыя ўлады Ліды і грамадзкія актывісты разам правядуць канцэрт 25 сакавіка, прысьвечаны 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці БНР, піша рух «За свабоду».

Канцэрт заплянаваны на 16-ю гадзіну ў вялікай залі Лідзкага гісторыка-мастацкага музэю. За першую частку канцэрту адказваюць гарадзкія ўлады, другую частку правядуць незалежныя актывісты — яны зьбіраюцца запрасіць сябраў літаратурнай суполкі «Суквецьце» і музыкаў.

«Па дамоўленасьці з уладамі на канцэрце будзе толькі сымболіка сьвяткаваньня, арганізатары з боку грамадзкасьці ўжо замовілі вялікі банэр зь лягатыпам сьвята», — пішуць на сайце руху.

Актывіст руху Сяргей Пантус мяркуе, што «ўлады ідуць на такі крок вымушана і пад уплывам зьнешніх абставінаў», але ў выніку «гэта дае магчымасьць кансалідаваць грамадзтва на нацыянальных каштоўнасьцях».

«Напярэдадні перад сьвятамі мы плянуем наведаць магілу Кіпрыяна Кандратовіча, генерала БНР, якая знаходзіцца ў Воранаве, і магілу Цёткі (Алаізы Пашкевіч) ў Новым Двары Шчучынскага раёна», — сказаў Свабодзе лідзкі актывіст Станіслаў Суднік.

Мітынгі-канцэрты 25 сакавіка ўжо дазволеныя ў Менску, Берасьці і Горадні, дазволаў чакаюць у яшчэ некалькіх гарадах. На плятформе Talaka.by ужо сабралі больш як 87% грошай на менскі канцэрт, пачаўся збор грошай на гарадзенскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG