Гэтыя выбары сталі ці ня першымі пасьля 1990 году, якія больш-менш адпавядалі міжнародным стандартам і, што самае істотнае, адбыліся. У тэхнічным пляне карэктна і з рэальным вынікам.
Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры і аднаго зь лідэраў руху за незалежнасьць Беларусі Васіля Быкава мы публікуем 100 цытат літаратара, прамоўленых у розныя гады ў этэрах Радыё Свабода.
Аўтара Youtube-канала «Краіна для жыцьця» затрымалі падчас перадвыбарнага пікету ў Горадні роўна чатыры гады таму, 29 траўня 2020 году. Свабода паспрабавала рэканструяваць тое, у якіх умовах Ціханоўскі знаходзіцца цяпер.
Свабода пагаварыла з прадстаўнікамі блёкаў, якія прайшлі ў трэцяе скліканьне Каардынацыйнай рады, пра далейшыя пляны.
Каардынацыйная рада так і ня вызначылася, якое месца яна павінна займаць у канфігурацыі іншых апазыцыйных структур.
Палітоляг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Котаў крытычна аналізуе вынікі выбараў у КР, разважае пра тое, якімі будуць іхныя наступствы, і выказваецца пра неабходнасьць скліканьня Ўсебеларускага кангрэсу.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Зянон Пазьняк, дэпутат Незалежнасьці, палітычны лідэр нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь».
Як стала вядома Свабодзе, прычына затрыманьня гамельчука Вілена Тургунава — камэнтары ў інтэрнэце, у тым ліку нэгатыўныя ў бок міліцыі. Расказваем, што пра гэта вядома.
У Чэхіі ўрачыста сьвяткуюць перамогу нацыянальнай зборнай у чэмпіянаце сьвету па хакеі. За каго заўзеюць беларусы ў Беларусі і за яе межамі? Ці пазбавілі іх магчымасьці адчуваць нацыянальную еднасьць у выпадку перамогаў беларусаў?
Пра выбар мовы — беларуская ці расейская — цяпер не спрачаюцца так, як раней.
Праблемы з дакумэнтамі, праверкі спэцслужбаў, заблякаваныя рахункі — усё гэта па-ранейшаму актуальна для беларусаў, якія вырашылі застацца жыць ва Ўкраіне пасьля 24 лютага 2022 году.
Першы дзень выбараў у Каардынацыйную раду (КР) прадэманстраваў даволі сьціплую яўку.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Аляксандар Лукашук, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода ў 1998–2023 гадох.
Андрэй Паляшчук — у кандыдацкім сьпісе партыйнай кааліцыі STAN на выбарах у Эўрапарлямэнт. Ён кажа, што адчувае сябе і беларусам, і чэхам, але лічыць, што зараз «ад Беларусі засталася толькі назва».
Сёлета адзначаюцца 80-я ўгодкі бітвы за Монтэ-Касіна — адной з найбольш вядомых баталіяў Другой сусьветнай вайны. Асаблівае значэньне гэтая падзея мае для польскага народу. Разам з тым нельга забываць, што яна не чужая і беларусам, якія таксама маюць да яе непасрэднае дачыненьне.
Здараецца, што ўцякаюць ня толькі ад дыктатарскіх рэжымаў у пошуках свабоды, але і ў адваротным кірунку.
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс адказвае на пытаньне, чаму для Лукашэнкі важны прыезд Пуціна ў Менск і заяўляе, што Менск будзе прасіць (і, відаць, атрымае) ад Крамля яшчэ больш эканамічнай дапамогі.
Сумесныя вучэньні Беларусі і Расеі ў справе прымяненьня тактычнай ядзернай зброі — гэта спроба Масквы запалохаць Захад, адлюстраваньне курсу на эскаляцыю, дэманстрацыя таго, што Расея ідзе на падвышэньне ставак у вайне, гатовая ўжыць ядзерную зброю і рыхтуецца ўжо да яе практычнага выкарыстаньня.
У чэрвені ў Менску «за агентурную дзейнасьць» пачнуць судзіць грамадзянку Літвы. Расказваем, колькі ў Беларусі налавілі агентаў за мінулыя гады і хто яны, тыя ворагі беларускай дзяржавы.
У беларускай міліцыі заўсёды не было дастаткова кадраў. Пасьля 2020 году сытуацыя пагоршылася. Былы сілавік Уладзімер Жыгар расказаў Свабодзе, чаму, нягледзячы на ўсе перавагі, ахвотнікаў служыць у міліцыі не стае.
Афанасьеву асудзілі за здымак са жнівеньскага маршу пратэсту 2020 году. Яна вызвалілася сёлета 30 сакавіка.
2024-ы — год Васіля Быкава. 19 чэрвеня — 100-годзьдзе пісьменьніка, якім можа ганарыцца кожны беларус. Пра сустрэчы і размовы зь ім, пра тое, які сьлед пакінулі ягоныя кнігі ў асабістых лёсах і лёсе ўсяго народу, у праекце Свабоды «Наш Быкаў» узгадваюць і разважаюць сябры, паплечнікі, чытачы.
10 траўня ў расейскім Санкт-Пецярбургу аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку, загінулі людзі. Адна з вэрсій прычыны трагедыі - парушэньне правілаў працы грамадзкага транспарту. Паглядзелі, што з гэтым цяпер у Беларусі.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук аналізуе апошнія нечаканыя паказчыкі росту ВУП Беларусі, называе галоўныя пагрозы для беларускай эканомікі і прагназуе далейшае абясцэньваньне беларускага рубля.
Адкуль у Вялікае Княства Літоўскае прыйшла астралёгія і якую ролю адыграла ў навуковым і грамадзкім жыцьці гэтай дзяржавы? Як астралёгіяй карысталіся Францішак Скарына, Апанас Філіповіч і Сімяон Полацкі?
У Канстытуцыйнай залі Сейму Літвы 22 траўня адзначылі 70-ю гадавіну пачатку вяшчаньня беларускай службы Радыё Свабода.
Выбары ў Каардынацыйную раду крытыкуюць з усіх бакоў, але, калі б я быў грамадзянінам Беларусі і пры гэтым не зьбіраўся ў агляднай будучыні наведваць тэрыторыю Беларусі, я б, хутчэй за ўсё, галасаваў (а можа, і балятаваўся б) на гэтых выбарах. Чаму?
Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры і аднаго зь лідэраў руху за незалежнасьць Беларусі Васіля Быкава мы пачынаем публікацыю 100 цытат літаратара, прамоўленых у розныя гады ў этэрах Радыё Свабода.
Замест «гісторыі Беларусі» 10-клясьнікі будуць вывучаць «Гісторыю Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі». Расказваем, як у краіне пастаянна перапісваюцца падручнікі па гісторыі і зьмяняюцца праграмы.
Хто стварае напружанасьць у беларуска-літоўскіх дачыненьнях і пры чым тут «літвінізм» — глядзіце ў расьсьледаваньні Свабоды.
Пасьля таго, як тры тыдні таму зьявілася інфармацыя, што «Кібэрпартызаны» ўзламалі сайт КДБ, усе чакалі «разбору палётаў». Здаецца, дачакаліся: Лукашэнка абвесьціў пра кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве спэцслужбы.
Па словах суразмоўцаў, улады арыштавалі нават тыя кватэры, якія не зьяўляюцца прыватнай уласнасьцю.
У Лідзе 11-гадовая школьніца хацела пакатацца на атракцыёне, але ўпала з вышыні. Глядзім, калі яшчэ былі падобныя выпадкі і як іх пазьбегнуць.
70 год таму ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). На пытаньні пра мінулае і будучыню Радыё адказвае Аляксандар Лукашук, былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода (1998–2023).
20 траўня 1954 году — дзень, калі беларуская служба Радыё Свабода пачала сваю працу. Нам ужо 70.
Расказваем, зь якімі перашкодамі сутыкнуліся сёлета абітурыенты, якія хочуць паступаць вучыцца за мяжу. Беларускі бок не выдае ім патрэбных дакумэнтаў.
20 траўня 1954 году — дзень, калі беларуская служба Радыё Свабода пачала сваю працу. Гэты тэст прысьвечаны гісторыі і сучаснасьці Свабоды.
Пасьля пазбаўленьня ліцэнзій, затрыманьняў, перасьледу многія адвакаты баяцца брацца за «палітычныя» справы. Што рабіць людзям, як забясьпечыць сваё права на абарону?
У апошнія гады навукоўцы атрымліваюць усё больш доказаў таго, што мець ня самыя стэрыльныя рукі і не баяцца кантактаваць з брудам, гэта карысна для здароўя. Газэта The New York Times сабрала інфармацыю і меркаваньні мэдыкаў на гэты конт.
Ня толькі арыштаваць палітычных апанэнтаў ці выціснуць за мяжу, але і адабраць маёмасьць, пазбавіць жытла на радзіме — такую форму помсты і застрашваньня былых і патэнцыйных пратэстоўцаў улада ўжо даўно не хавае.
Бітву пад Монтэ-Касіна называюць самай крывавай сярод бітваў заходніх хаўрусьнікаў зь нямецкім вэрмахтам. Монтэ-Касіна — гэта мястэчка паміж Рымам і Нэапалем, за 120 км ад італьянскай сталіцы, побач зь якім на скалістай гары знаходзіцца адзін з найстарэйшых у Эўропе кляштараў.
Лукашэнка выехаў з візытам у Азэрбайджан, а таксама наведаў Нагорны Карабах. Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы супраць беларусаў за ўдзел у акцыях за мяжой. Праводзяцца ператрусы, арыштоўваюць маёмасьць беларусаў.
У Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі экс-дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука.
10 траўня акцыі EPAM патаньнелі да 181,9 даляра за штуку. Гэта антырэкорд за некалькі гадоў.
Палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка аналізуе кампанію выбараў у Каардынацыйную раду.
21 траўня ў сьвеце чарговы раз адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
У Кацярыны, якая з палітычных прычын пакінула Беларусь з чацьвярымі дзецьмі, здарылася бяда. Яе 20-гадовай дачцэ Дашы патрэбна тэрміновая апэрацыя для выдаленьня пухліны. Расказваем гісторыю сям’і.
Свабода пагаварыла зь беларусамі, якія зараз жывуць за мяжой і бралі там удзел у акцыях пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Загрузіць яшчэ