З гэтай нагоды расказваем пра сябе больш, чым калісьці раней:
- хто дамогся стварэньня Радыё Свабода, а хто выступаў супраць,
- хто фінансуе Свабоду — плёткі і праўда,
- ці кантралюецца Радыё Свабода КДБ і ці праўда, што амэрыканцы камандуюць, што пісаць,
- чаму Радыё Свабода — па-беларуску, калі большасьць беларусаў размаўляе па-расейску, і чаму менавіта тарашкевіца.
Гэтыя і іншыя сакрэты глядзіце ў нашым відэа:
Жывая гісторыя: 70 гадоў Беларускай службы Радыё Свабода
20 траўня 1954 году пачаліся беларускамоўныя перадачы Радыё Вызваленьне (пазьней — Радыё Свабода). Сёлета мы адзначаем 70-годзьдзе Беларускай службы і прапануем вам нізку гістарычных матэрыялаў.
«Гаворыць Радыё Вызваленьне...»
Гэта рэпрынтнае выданьне першага зборніка радыёперадач «з вольнага сьвету для суродзічаў», які «стараньнем Беларускае Рэдакцыі Радыя Вызваленьне» выйшаў у Мюнхэне у 1956 годзе.
«Птушкі пералётныя». Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік
Больш як сорак гадоў Галіна Руднік (1930–2017) аддала працы на Радыё Свабода. Сюды, у беларускую рэдакцыю яе рэкамэндаваў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Працавала яна і для ўкраінскай, і для рускай рэдакцый, адышоўшы на пэнсію у 1995 годзе. У 2011 годзе Свабода апублікавала ўспаміны Галіны Руднік.
«На хвалі Свабоды»
Цыкль перадачаў «На хвалі Свабоды» Сяргея Шупы, прысьвечаных гісторыі Радыё Свабода (1954–2013), якія гучалі на нашых хвалях у 2003, 2004, 2009 і 2014 гадах.
«Свабода бяз радыё: больш Свабоды»
30 красавіка 2019 году на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц апошні раз прагучаў наш сыгнал. Радыё Свабода пасьля амаль 65 гадоў штодзённага этэру канчаткова пакінула радыёхвалі.
І на закуску: рок-гіт ад гурту Ulis
У 1990 годзе паэт Фэлікс Аксёнцаў і лідэра гурта Ulis Вячаслаў Корань напісалі песьню «Радыё Свабода», якая ад часу свайго стварэньня стала гітом і гімнам пакаленьня.
Форум