«За беларускае жыцьцё...» — так называецца новая кніга пра Алеся Бяляцкага — праваабаронцу, палітвязьня, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.
«За мной сачылі, таму я вырашыла ўцякаць позна ўвечары. Было цёмна, я была ў чорным. Я баялася, што ўсё зноў скончыцца затрыманьнем», — Алана Гебрэмарыям, фігурантка «справы студэнтаў» у фільме Свабоды «Скрадзеная маладосьць», расказвае, як вымушаная была пасьля 2,5 года ў калёніі пакінуць Беларусь
Менавіта ў гэты момант на нашых вачах зьяўляюцца цьмяныя абрысы будучых украінска-расейскіх межаў, якія на доўгія гады (а хутчэй за ўсё, на дзесяцігодзьдзі) стануць лініямі, якія падзеляць ня толькі дзьве краіны, але і эўрапейскі кантынэнт.
Адрыўныя і квартальныя, настольныя і насьценныя, пра вандроўкі і замкі. Свабода сабрала 10 календароў на 2025 год на беларускай мове.
Аўтар і сузаснавальнік выданьня Reform.by Аляксандар Атрошчанкаў канстатуе адсутнасьць грамадзкай цікавасьці да прэзыдэнцкай кампаніі, ацэньвае ролю Ганны Канапацкай і вызначае, як цяпер выглядае «сацыяльны кантракт».
Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2024 году пра беларусак і для беларусак.
12 сьнежня ў Літве прыняў прысягу і пачаў працу новы ўрад краіны, сфармаваны сацыял-дэмакратамі, якія раней былі ў апазыцыі, але атрымалі пераканаўчую перамогу на выбарах у кастрычніку. Склад новага ўраду камэнтуе літоўскі журналіст Вітаўтас Брувярыс.
Чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? Як рэжыму ў Менску ўдавалася адначасна падтрымліваць Асада і пастаўляць зброю сырыйскім паўстанцам? Чаму Беларусь мае быць у NATO? Што рабіць/не рабіць людзям у Беларусі з нагоды 26 студзеня?
Расьсьледаваньне Радыё Свабода высьветліла, якія машыны пастаўляюць для Аляксандра Лукашэнкі, ягонай сям’і, аховы і чыноўнікаў.
Ад 24 лютага 2022 году ва Ўкраіне загінулі больш за 65 беларусаў, якія змагаліся супраць Расеі. Апошнім вядомым выпадкам стала сьмерць 25-гадовага «Газа». Расказваем яго гісторыю.
Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сёньняшняй Расеі? Якая ідэнтычнасьць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодзьдзі? Кім лічылі сябе палачане?
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук падводзіць эканамічныя вынікі году, тлумачыць наступствы для Беларусі ўсё большай залежнасьці ад Расеі і дае два варыянты эканамічнага прагнозу на 2025 год.
У незалежнай Беларусі зьмяніліся дзесяць міністраў культуры. Некаторыя асаблівага сьледу ў гісторыі не пакінулі, пры іншых дзеячы мастацтва выяжджалі з краіны або траплялі за краты. Расказваем пра ўсіх кіраўнікоў беларускага Мінкульту.
Лукашэнка вельмі балюча ставіцца да зрынаньня дыктатур і дыктатараў. Для яго ўлада — рэч сакральная, і любы замах на яе — недаравальнае злачынства. Лукашэнка прымае так блізка да сэрца драматычны лёс зрынутых дыктатараў, бо ўсьведамляе, што падобная будучыня можа чакаць і яго.
Што яднае беларускае грамадзтва? Як мяняюцца геапалітычныя перавагі беларускіх грамадзянаў? Як уплыў дыктатуры адбіваецца на нацыянальнай ідэнтычнасьці?
Зьміцер зрабіў пераклад гульні з дапамогай штучнага інтэлекту, а пасьля ўручную ўнёс у яго праўкі. Свабода распытала яго, навошта ён займаецца перакладамі гульняў і чаму лічыць гэта карысным.
Пра лёс Башара Асада і масавае вызваленьне сырыйскіх палітвязьняў у беларускім кантэксьце пагаворым з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
9 сьнежня адбылася прэзэнтацыя справаздачы «Сэксуалізаваны харасмэнт у беларускай грамадзянскай супольнасьці за мяжой: вынікі апытаньня і рэкамэндацыі», якое падрыхтавала арганізацыя «Прававая ініцыятыва» сумесна зь беларускай праваабаронцай Настай Базар.
«Беглымі» — як каменем, шпурнутым у сьпіну — Лукашэнка абразьліва называе тых беларусаў, якія праз рэпрэсіі вымушаныя былі пакінуць радзіму. Сярод іх адчувальная колькасьць беларускамоўных грамадзян.
2024 год стаў для беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў пэўным сэнсе пераломным, бо даў багата падстаў для рэфлексій, пераацэнак таго, у якім пункце палітычнага і гістарычнага працэсу знаходзяцца Беларусь і прыхільнікі перамен.
Крыніцы Свабоды ў юрыдычных колах расказваюць, што асуджаным з палітычных матываў усё часьцей не выдаюць копій судовых пратаколаў і пастановаў.
Спатрэбілася 15 гадоў, каб Расея змагла назваць сваю вайсковую інтэрвэнцыю ў грамадзянскай вайне ў Сырыі доказам вяртаньня сваёй сілы і ўплыву на міжнароднай арэне.
Вершы журналіста-расьсьледніка Дзяніса Івашына, асуджанага больш як на 13 гадоў няволі за прафэсійную дзейнасьць, перасталі даходзіць да родных з-за кратаў пасьля прысуджэньня яму прэміі імя Францішка Аляхновіча.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Прэзыдэнцкія выбары 2025 году — першыя за мінулыя тры дзесяцігодзьдзі, на якіх у Аляксандра Лукашэнкі няма рэальных супернікаў.
Візуалізаваны падкаст Беларускай службы Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ» расказвае пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Дылема разьвяжацца неўзабаве, піша рэгіянальны рэдактар Радыё Свабода Фруд Бэжан.
У Літве сёлета будуць 4 дадатковыя выхадныя дні на сьвяты, у Беларусі — пяць, у Расеі — дзевяць. Як доўгія вакацыі ўплываюць на эканоміку.
Беларускую выцінанку ўключылі ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESСO. Яна стала шостым беларускім аб’ектам у гэтым сьпісе, поруч з саломапляценьнем, бортніцтвам, Будслаўскім фэстам, абрадам «Калядныя цары» і Юраўскім карагодам. Рашэньне прынялі сёлета 4 сьнежня.
Палітоляг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў аналізуе сцэнары выбарчай кампаніі і адказвае на пытаньне, ці атрымае Лукашэнка публічную падтрымку з боку Пуціна.
Як прыцягнуць да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Якія асноўныя вынікі другога Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускага дэмакратычнага руху? Якія зьмены ў Стратэгічным дыялёгу з ЗША могуць адбыцца пасьля ўступленьня на пасаду Дональда Трампа?
Чаму пад забарону трапляюць беларускія мастакі, канцэрты ў гонар традыцыйных сьвятаў і расейскія рэпэры.
Як і ў іншых мовах Эўропы і сьвету, у беларускай мове вызначаецца „Слова году“. Сёлета гэта ІНКАМУНІКАДА.
Адмова ад ядзернай зброі зрабіла Ўкраіну ўразьлівай перад вонкавай агрэсіяй. І цяпер Кіеў бачыць гарантыю бясьпекі толькі ў далучэньні да NATO. Беларусь жа імкнецца атрымаць гарантыю бясьпекі ад Расеі, якая выявіла сябе перед усім сьветам у якасьці агрэсара.
Свабодзе вядома пра паўторны арышт як мінімум аднаго з памілаваных у 2024 годзе палітзьняволеных. Сярод тых, хто цалкам адбыў пакараньне, такіх выпадкаў значна больш.
У Беларусі новы міністар культуры — Руслан Чарнецкі. Гэта актор тэатра і кіно, які заграў больш за 100 роляў. А яшчэ і танцор, які больш за 2 гады працаваў у Тайландзе, і сьпявак.
44% мігрантаў захавалі кар’еру без адчувальных стратаў, сьцьвярджаюць аўтары новага сацыялягічнага дасьледаваньня. Расказваем, як беларусы ўладкоўваюцца на эміграцыі.
Другі раўнд Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі праходзіць 3–4 сьнежня ў Вільні. Першы раўнд прайшоў 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.
У кастрычніку ў Беларусі арыштавалі мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву. Абаім выставілі абвінавачаньні паводле крымінальных артыкулаў, яны знаходзяцца ў СІЗА.
Палітычны аглядальнік службы «Эхо Кавказа» Радыё Свабода Вадзім Дубноў тлумачыць, чаму ў пратэстоўцаў Грузіі, на ягоную думку, мала шанцаў на перамогу, і аналізуе паралелі з украінскімі і беларускімі вулічнымі пратэстамі.
Чаму беларускі найчасьцей маўчаць пра харасмэнт і ў якіх сфэрах дамаганьні найбольш распаўсюджаныя?
Беларус Яўген Муравіцкі, якога затрымлівалі ў Грузіі, падаў на міжнародную абарону. Хаця ў міграцыйнай службе яму прапанавалі выехаць за мяжу.
Глядзім, якія калядныя дрэвы ўжо можна купіць у Беларусі і якія зь іх раяць выбіраць эколягі.
Мае суб’ектыўныя назіраньні за беларускай грамадзянскай супольнасьцю схіляюць да думкі, што беларусам вельмі складана вучыцца дэмакратычным правілам і працэдурам. Чаму?
3 сьнежня адзначаецца Сусьветны дзень людзей з інваліднасьцю. Пагаварылі зь беларусамі-вазочнікамі, якія пасьля падзей 2020 году былі вымушаныя пакінуць краіну.
У акупаваных частках Украіны Расея выкарыстоўвае мілітарысцкі моладзевы рух, каб мацаваць ляяльнасьць непаўналетніх і рыхтаваць іх да ўдзелу ў вайне Масквы супраць іх роднай краіны.
Загрузіць яшчэ