Наведнік рэстарацыі «Поедем поедим» на аўтамабілі BMW каля 16-й гадзіны ўчыніў наезд на пікетоўцаў, якія штодня пратэстуюць супраць працы забаўляльнай установы каля Курапатаў.
Кампанія «БелРэстІнвэст» не зьвярталася да Міністэрства культуры з прапановай прафінансаваць мэмарыял у Курапатах.
Дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага лічыць, што трэба спрабаваць вырашаць канфлікт ля Курапатаў праз перамовы з чыноўнікамі і ўладальнікамі рэстарацыі «Поедем поедим». 81-гадовая Мая Кляшторная перакананая, што Курапатам патрэбны спакой.
Каля 20 абаронцаў Курапатаў 23 ліпеня пачалі чарговую вахту каля рэстарацыі «Поедем поедим» з агульнай нарады, на якой вызначылі першачарговыя задачы.
Невядомыя вырвалі і спрабавалі спаліць тры крыжы ў Курапатах.
Актывіст Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі ўсталявалі ў Курапатах 12 новых крыжоў.
«Нам няма пра што зь імі гаварыць, байкот працягваецца», — заявілі сябры грамадзкага штабу байкоту рэстарацыі «Поедем поедим».
Сузаснавальнік рэстарацыі «Поедем поедим» Леанід Зайдэс выступіў з заявай. Уклаўся з прамовай у 10 хвілін, на пытаньні журналістаў не адказваў. «З тымі, хто кідаецца пад машыны, мы размаўляць больш не зьбіраемся»
Апоўдні 20 ліпеня чакаюцца заявы абодвух бакоў канфлікту вакол рэстарацыі «Поедем поедим», якая адкрылася па суседзтве зь месцам расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты.
Зьміцер Дашкевіч падзяліўся радаснай навіной у свой дзень нараджэньня: зь міліцыі вернутыя тры сямімэтровыя крыжы. Яны падчас сёньняшняй талакі будуць устаноўленыя ў Курапатах. Таксама замоўлены і прывезены брус на дзевяць сямімэтровых крыжоў.
Бізнэсовец Леанід Зайдэс, уласьнік забаўляльнага комплексу з рэстаранам «Поедем паедим» у Курапатах, мае 20 ліпеня зрабіць афіцыйную заяву для прэсы.
Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў і Мая Навумава знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсьціна. Пра гэта Свабодзе паведаміў Павал Севярынец.
19 ліпеня дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім накіравала ліст міністру культуры Юрыю Бондару з прапановай правесьці круглы стол па мэмарыялізацыі Курапатаў.
Генэральная пракуратура адказала на запыт блогера Антона Матолькі наконт законнасьці пабудовы і дзейнасьці рэстарацыі «Поедем поедим» побач з народным мэмарыялам на месцы расстрэлаў у Курапатах.
Рэстарацыю «Поедем поедим» і хакейную зборную прэзыдэнта Беларусі можна злучыць лягічным ланцужком. Такімі высновамі са свайго расьсьледаваньня падзяліўся горадзенскі журналіст-расьсьледавальнік і актывіст Дзяніс Івашын.
На экстранай нарадзе абаронцы Курапатаў абмеркавалі сцэнар байкоту менскіх рэстарацый бізнэсоўца Леаніда Зайдэса і пастаўшчыкоў прадукцыі для іх. Адна з установаў пад назвай «Поедем поедим» месьціцца побач з народным мэмарыялам.
Паводле суду, ён удзельнічаў у курапацкай варце ля рэстарацыі «Поедем поедим». Таўстыка настойвае, што не пратэставаў, а прыйшоў у рэстарацыю «заўзець за арабаў».
У апошнія дні сытуацыя з адкрыцьцём забаўляльнага комплексу «Поедем поедим» побач зь месцам зьнішчэньня ахвяраў бальшавізму ў Курапатах абвастрылася.
Са словаў сябра Грамыкі, да такой сытуацыі сям’я Міхаіла была маральна падрыхтаваныя — ён даўно выказваў незадаволенасьць тым, што яму даводзілася рабіць на службе.
Выглядае, што разьбірацца з заявамі пратэстоўцаў будзе той самы Бараўлянскі аддзел міліцыі, супрацоўнікаў якога пацярпелыя абвінавачваюць у бязьдзеяньні.
Міліцыя ня ўмешвалася, калі ахоўнікі і саўладальнік рэстарану Леанід Зайдэс схапілі і адцягнулі ў бок пратэстоўцаў, якія блякавалі мікрааўтобус.
14 ліпеня каля рэстарану «Поедем поедим» у Курапатах адбыўся чарговы інцыдэнт.
Пакуль сілавікі думалі, што рабіць з канфіскаванымі крыжамі, актывісты ўжо зрабілі новыя і ўсталявалі іх у мэмарыяльным комплексе Курапаты, з боку рэстарацыі «Поедем поедим».
«Наведнікаў з чатырох машынаў мы адгаварылі тут есьці, у тым ліку зь іх былі дзьве з расейскімі нумарамі. Людзі сапраўды нічога ня ведалі пра Курапаты, а калі нас паслухалі, дык пагадзіліся, што тут нельга было адкрываць рэстарацыю, і зьехалі».
Супрацоўнік міліцыі Міхаіл Грамыка з ізалятара на Акрэсьціна далучыўся да абароны Курапатаў 30 чэрвеня. Неўзабаве пасьля гэтага міліцыянта звольнілі і прысудзілі яму адміністрацыйны арышт, які ён адбывае там, дзе яшчэ нядаўна служыў.
Супрацоўнікі ДАІ склалі на патрабаваньне Нелюба пратаколы на ўдзельнікаў пратэсту за «парушэньне правілаў дарожнага руху» (18.23 КаАП) і асабіста на Кастусёва за «парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (23.34 КаАП).
Улады нібыта на баку рэстарацыі «Поедем поедим», але ўладальнікі гатовыя да перамоваў. Што далей?
Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі ўсталяваў тры шасьцімэтровыя крыжы ў Курапатах з боку рэстарана «Поедем поедим». Першая спроба была няўдалая — машыну затрымалі, «прадукцыю» арыштавалі.
Гэтую інфармацыю Радыё Свабода паведамілі маці Паўла Севярынца Тацяна Севярынец і актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.
Пра гэта сёньня на супольным паседжаньні дзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі заявіў намесьнік міністра культуры Аляксандар Яцко.
«Курапаты. Бяз слоў і "пазыцый". Без крыкаў і спрэчак. Без ляманту і абразаў. Без гістэрык і зьнявагаў. Моўчкі глядзець і слухаць. Памятаць...». Гэта асноўнае ідэя кароткага фільму, які зрабіў прадусар Уладзімер Максімкаў.
Актывісты просяць спыніць дзейнасьць рэстарану «Поедем поедим» ля ахоўнай зоны Курапатаў.
Як паведаміў Павал Севярынец, адзін з удзельнікаў акцыі абароны Курататаў, актывісты выпрацавалі супольную пазыцыю па перамовах з уласьнікамі рэстарацыі ля ахоўнай зоны мэмарыялу.
23 чэрвеня ў Менску прайшло пасяджэньне Сойму Партыі БНФ, падчас якога была абмеркавалі сытуацыя з разьмяшчэньнем забаўляльнай установы «Поедем поедим» у Курапатах вакол месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 30-40-х гадоў, паведамляецца на сайце партыі.
На просьбу Радыё Свабода сытуацыю, якая ўзьнікла пасьля адкрыцьця каля Курапатаў рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедем поедим», камэнтуе былы рэдактар газэты «Літаратура і Мастацтва» Анатоль Вярцінскі, які і апублікаваў у 1988 годзе артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці».
Лідэр партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябар партыі, амэрыканскі адвакат Юрась Зянковіч дасягнулі «прынцыповай дамоўленасьці» аб правядзеньні сустрэчы ўсіх зацікаўленых бакоў для дасягненьня кампрамісу адносна канфлікту вакол рэстарацыі «Поедем поедим»
Калі накласьці схему зон аховы вакол Курапат ад 2004 году на сучасны спадарожнікавы здымак, ніводзін з будынкаў рэстарана «Поедем поедим» у яго не трапляе.
Ігар Чарняўскі, былы начальнік упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, распавядае, як рэстаран «Поедем поедим» зьявіўся каля Курапат.
Як паведаміў Свабодзе Павал Севярынец, адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў акцый пратэсту супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, сёньня лідэры апазыцыі і актывісты зьбяруцца апоўдні, каб падвесьці вынікі трох тыдняў вахты і дамовіцца наконт плянаў кампаніі.
Чэскі пісьменьнік, ляўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі Чэхіі за 2017 год Яхім Топал сказаў у інтэрвію Радыё Свабода, што ведае пра сытуацыю вакол Курапатаў і сочыць за яе разьвіцьцём.
20 чэрвеня вахту каля рэстарацыі «Поедем поедим» трымалі актывісты незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Паводле Паўла Севярынца, усяго ў пікеце было задзейнічана каля 20 чалавек.
Беларускі пісьменьнік і філёзаф Валянцін Акудовіч на просьбу Радыё Свабода камэнтуе сытуацыю, якая ўзьнікла пасьля адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» ў непасрэднай блізкасьці ад урочышча Курапаты.
Амэрыканскі адвакат Юрась Зянковіч, сябра партыі БНФ, былы дэпутат Менскага раённага і Ждановіцкага сельскага саветаў чарговы раз наведаў Беларусь і паспрабаваў разабрацца з канфліктам вакол новай рэстарацыі каля Курапатаў.
Трэці тыдзень у менскім урочышчы Курапаты ідуць пратэсты супраць адкрыцьця рэстарану «Поедем поедим». Як паказала апытаньне Свабоды, частка менчукоў нават ня ведае, што такое Курапаты. Мы сьцісла адказваем на самыя наіўныя пытаньні.
Рэжысэр Аляксей Туровіч, адзін з актыўных абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць дзейнасьці рэстарацыі «Поедем поедим» ля месца сталінскіх расстрэлаў, атрымаў адказ на свой допіс у кнізе скаргаў рэстарацыі.
Чалец Савету Рэспублікі, старшыня РГА «Белая Русь» Генадзь Давыдзька на просьбу Свабоды пракамэнтаваў канфлікт вакол рэстарацыі «Поедем поедим», якая адкрылася за 50 мэтраў ад месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах
Польскі рэжысэр, сцэнарыст, філёзаф і пісьменьнік Кшыштаф Занусі выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Павал Севярынец паведаміў Свабодзе, што на заўтра абаронцаў Курапатаў запрасілі на сустрэчу да намесьніка міністра культуры Аляксандра Яцко.
Дакумэнтальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні», ініцыяваная супольна беларускай грамадзкай ініцыятывай «Экспэрты ў абарону Курапатаў» і Ўкраінскім інстытутам нацыянальнай памяці, пасьля экспазыцыі ў Кіеве пераехала ў Чарнігаў.
Дзьвюх жанчын у Курапатах 31 траўня прыехалі затрымліваць каля 20 мужчын у цывільным і некалькі начальнікаў міліцыі.
Загрузіць яшчэ