Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наведніка рэстарацыі «Поедем поедим» будуць судзіць за абразу абаронцаў Курапатаў


Грамадзянін Нелюб (зьлева) падчас канфлікту ў Курапатах
Грамадзянін Нелюб (зьлева) падчас канфлікту ў Курапатах

Суд Менскага раёну 17 ліпеня мае разглядзець справу аб адміністрацыйным правапарушэньні грамадзянінам С.А. Нелюбам, на патрабаваньне якога былі складзеныя пратаколы на абаронцаў Курапатаў, паведамляе Партыя БНФ.

Нелюба, які 14 чэрвеня прыехаў у рэстарацыю «Поедем поедим», абвінавачваюць у «абразе» (арт. 9.3 КаАП РБ), яму пагражае штраф да 20 базавых велічыняў (490 рублёў).

Заяўнікам па справе выступіў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які сьцьвярджае, што Нелюб «выказваў абурэньне грамадзкай вартай, абражаў пратэстоўцаў і нават спрабаваў скіраваць свой аўтамабіль наўпрост на людзей».

Севярынец і Кастусёў аднавілі падрыхтоўку да перамоваў з уладальнікамі рэстарацыі ля Курапатаў

Супрацоўнікі ДАІ склалі на патрабаваньне Нелюба пратаколы на ўдзельнікаў пратэсту за «парушэньне правілаў дарожнага руху» (18.23 КаАП) і асабіста на Кастусёва за «парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (23.34 КаАП) — паводле другога пратаколу Кастусёва аштрафавалі на 30 базавых (735 рублёў).

Апрача заявы пра абразы Кастусёў дамогся, каб на Нелюба склалі пратакол за тое, што ягоная машына не прайшла належны тэхагляд.

«Усе прысутныя пры гэтым інцыдэнце могуць пацьвердзіць, што паводзіны Нелюба былі яўнай правакацыяй, ён сьвядома шукаў канфлікту, хваліўся што ягоны бацька ў 1942 годзе служыў у войсках НКУС», — дадае Кастусёў.

За дзень да таго, 13 чэрвеня двух абаронцаў Курапатаў зьбілі машынай бізнэсовец Іван Ермакоў і экс-вядоўца БТ Алена Чыркова. Супрацоўнікі ДАІ склалі на іх пратакол за парушэньне правілаў дарожнага руху, але на момант публікацыі невядома, ці былі яны пакараныя.

Што важна ведаць аб пратэстах супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • 27 чэрвеня наведніцы рэстарацыі на аўтамабілі зьбілі актывіста Леаніда Кулакова, у яго пералом рукі.
  • Дагэтуль дакладна не вядома, хто ўладальнік рэстарацыі. Яе адрас супадае з адрасам ТАА «Амізбел», яго прадстаўнікі не ідуць на кантакт. Раней паведамлялася, што комплекс належыць кампаніі «БелРэстІнвэст».
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG