Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ заклікае вызначыць час, месца і фармат перамоваў наконт рэстарану ля Курапатаў


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

23 чэрвеня ў Менску прайшло пасяджэньне Сойму Партыі БНФ, падчас якога была абмеркавалі сытуацыя з разьмяшчэньнем забаўляльнай установы «Поедем поедим» у Курапатах вакол месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 30-40-х гадоў, паведамляецца на сайце партыі.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў пра хаду Курапацкай варты, наладжанай з мэтай не дапусьціць функцыянаваньня забаўляльнага комплексу блізу курапацкага нэкропалю. Лідэр БНФ таксама паведаміў пра сваю сустрэчу з уладальнікамі дадзенай установы і пра зьмест прапановаў адносна будучыні ганебнага аб’екта, якія былі выказаныя зь іх боку, гаворыцца ў паведамленьні.

Што розныя абаронцы Курапатаў кажуць пра магчымасьць перамоваў з уласьнікамі рэстарану

На падставе абмеркаваньня ўсіх акалічнасьцяў справы кіруючы орган Партыі БНФ адзінагалосна прыняў заяву «Не — рэстарацыі ў Курапатах!»

«Нацыянальны нэкропаль Курапаты — месца пакутніцкай сьмерці і пахаваньня многіх тысячаў бязьвінных беларусаў, закатаваных камуністычнай уладай — у чарговы раз патрабуе абароны, — адзначаецца ў заяве. — Пабудаваны некалькі гадоў таму з грубымі парушэньнямі закону рэстаранна-забаўляльны комплекс "Бульбаш-хол" адкрыўся пад новай назвай і распачаў працу. Многія паважаныя беларусы, прадстаўнікі інтэлігенцыі, грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, беларускага бізнэсу, а таксама аўтарытэтныя дзеячы культуры з Расеі, Украіны, Польшчы, Літвы ды іншых краінаў ацанілі сам факт адкрыцьця забаўляльнага комплексу на самой мяжы Курапатаў як вандалізм, заявілі аб амаральнасьці ды непрыстойнасьці разьмяшчэньня рэстарацыі побач з Курапатамі.

Сойм Партыі БНФ заяўляе аб недапушчальнасьці разьмяшчэньня ў непасрэднай блізкасьці ад Курапатаў забаўляльнай установы, лічыць гэта апаганьваньнем памяці дзясяткаў ды сотняў тысячаў бязьвінных ахвяраў сталінскага тэрору, абразай гонару ды годнасьці іх нашчадкаў, усёй беларускай нацыі, блюзьнерствам ды зьдзекам над маральлю ды гістарычнай памяцьцю».

Сыходзячы з гэтага Сойм Партыі БНФ:

  • 1. Патрабуе ад беларускіх уладаў нарэшце забясьпечыць недатыкальнасьць Курапатаў, спыніць маніпуляцыі зь межамі ахоўных зонаў мэмарыялу і прыняць належныя дзеяньні дзеля спыненьня функцыянаваньня рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедем-поедім» на мяжы Курапатаў.
  • 2. Заклікае правесьці перамовы паміж уласьнікамі і прадстаўнікамі абаронцаў Курапатаў дзеля разьвязаньня недарэчнай і ганебнай сытуацыі, што ўзьнікла з адкрыцьцём рэстарацыі.
  • 3. Заклікае вызначыць час, месца і фармат перамоваў на нарадзе арганізацыяў, якія бяруць удзел у грамадзкай Курапацкай варце.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

Вядомыя людзі пра рэстаран у Курапатах

«Схему зон аховы намаляваў я» — экс-чыноўнік Мінкульту, пры якім пабудавалі рэстаран ля Курапатаў

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

Вакол Курапатаў: схемы і праўда

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG